му Прэдтэчэнскаму манастыру, сказана: «А ў цэркву Сьв. Іоана не ўступаціся нікому. А ўладыцэ з ігумена Іванаўскага і з нашага манастыра Астроўскага куніцы не браці і ніякіх пошлін. А ад каго будзе якая крыўда нашаму манастыру, то дагледзіць і бараніць не самаму, а па нас роду нашаму. А старцаў і людзей, якія жывуць на Сьв. Іоана зямлі, і судзіць і справаваць ігумену Іоаннаўскаму самаму з брацьцямі, а іншаму нікому не ўступацца, а ўладыцэ не ўступацца ў наш манастыр» (А[кты] З[ападной] Р[оссии]. Т. I. № 14).
Тое ж самое гаворыцца ў грамаце 1442 году, дадзенай князем Юрыем Лігвеневым Ануфраеўскаму манастыру. Але ўпрывілеяныя або патранацкія манастыры, будучы блізка саўсім звольнены ад біскупскай улады і карысталіся поўнай самаістасьцю і незалежнасьцю, і нават абесьпечаныя ў гэтым абаронай сваіх патронаў, на замен усяго гэтага знаходзіліся ў поўнай залежнасьці ад патронаў, яны былі іх прыватнай уласнасьцю і нічым не былі абясьпечаны ад іх самапраўства. Усе справаздачы ігумен або архымандрыт падаваў патрону. Гэтак, напрыклад, у 1494 гаду архімандрыт Іосіф пры здачы слуцкага манастыра, быўшага пад патронатам княгіні Слуцкай, ніто [sic!]: «здаю тваей міласьці гаспадарыні маёй княгіні манастыр Сьв. Тройцы, са ўсім тым, з чым мне твая міласьць падала і надта прывабіў есьмі за сваё дзержаньне. Астаўляю тваей міласьці ў манастыры 60 коп. грашоў шырокіх, а зямлі закупіў на 6 коп. грашоў і коўшык сярэбраны».
Самы выбар архымандрыта або ігумена і манахаў залежаў ад патрона; патрон, як уладар манастыра, мог закрыць свой манастыр і зноў аткрыць па свайму одуму і нават перэдаць, каму хочэ. Пры прадажы або перэдачы патронат пераходзіў да новага ўласьніка; а ва ўладаньнях вялікага князя патронат над патранацкімі манастырамі залежаў ад гаспадара, ён перадаваў яго, каму хацеў.
Манастыры неўпрывілеяныя залежалі ад біскупа, ён быў іх патронам — ён абараняў іх ад крыўды і ўціскаў. Гэтай адмены манастыры былі перэважна грамадзянскія, а дзеля гэтага яны нярэдка разам з патронатам біскупскім, мелі ешчэ патрона ў мейсцовым грамадзянстве, каторае зазвычай пры-