Старонка:В. Ластоўскі. Кароткая энцыклапедыя старасьвеччыны.pdf/89

Гэта старонка была вычытаная

НАМЕСЬНІК

Намесьнікі першапачаткова былі наагул заступнікамі князя ў адлеглых правінцыях, спраўляўшыя і судзіўшыя імем князя, падобна як, ешчэ раней, княжыя мужы, якім князі даручалі гарады з кругаколіцамі, або як пазьней княжыя пасаднікі. Ешчэ за князя Александра, г.зн. да пачатку ХVI сталецьця, большая часьць зямель, і пры гэтым значнейшых, складаўшыя раней незалежныя князствы, а пазьней стаўшыя воеводзтвамі, спраўляліся намесьнікамі. Намесьнікі былі сябрамі рады гаспадарскай. Напрыклад, у 1505 г. намесьнік Новагрудзкі пан Ольбрэхт Мартыновіч быў панам радаю, полацкі пан Андрэй Саковіч такжа быў радным. Да 1514 году намесьнікі былі раднымі гаспадарскімі, але з гэтага году папярэднія намесьнікі сталі называцца воеводамі; гэтак полацкі намесьнік пан Станіслаў Глебовіч ужо названы воеводам полацкім. Намесьнікі гэтага парадку мелі тое ж значэньне, што воеводы і старасты, у якіх яны ўрэшце і былі перэменаваны; іх правы і абавязкі былі саўсім аднолькавы.

Пасьля 1514 году намесьнікі ўжо паяўляюцца з новым характарам, княжыя намесьнікі ўтрымліваюцца толькі ў княжых або дворных правінцыях і местох, у местох і правінцыях земскіх намесьнікі ўжо прыймаюць характар воеводзкіх, або старасьцінскіх урадоўцаў, па загаду і назначэньню саміх воеводаў і стараст, спраўляўшых правінцыей у нябытнасьць старастаў і воеводаў або пасыланых старастамі і воеводамі ў той або іншы павет ці место судзіць і спраўляць іх імем. Або калі ўтрымліваюць папярэдняе найменьне намесьнікоў, то ўжо не з папярэднім значэньнем, а з характарам дзержаўцоў, г.зн. спраўцоў нізшай ступені супроць стараст. Намесьнікі ў дворскіх гаспадаравых правінцыях наперш разам з цівунамі былі судзьдзямі ў тых правінцыях па ўсіх справах. Па-другое, намесьнікі адводзілі зямельныя наданьня па гаспадараваму загаду. Намесьнікі ў гаспадаравых дворных уладаньнях атрымлівалі паводле граматы 1540 году гэткія даходы: «намесьніку грош абесны (г.зн., за з’яўку прыезджага куп-