ца). А на замак намесьніку даюць з трох сох солянку (бочку) жыта, а салянку аўса, а восем яловіц, а восем вепроў і дзесяць бараноў, а дзесяць калянёў* (вага — пуду) мёду прэснага, а дзьве бочкі солі, а сена з дыму па вазу, а дроў па вазу ж, акром таго, з воласьці даюць па кураці, па дзесяці яец, па сыру, па фасцы масла, у каго карова ёсьць, а палюдзья па паўтара гроша з дыму і ўвосень, а з Радуніцкай нядзелі па селезьню, а хто ня будзе мець селезьня, той паўгроша даець, а мешчане, ані орлінцы, ані гараджане таго не даюць. А ўсё тоя яны павінны адвязьці ў замак, анікуды ў іншае месцо не павінны вазіць». У ўстаўнай грамаце 1529 году аб абавязках намесьнікоў у гаспадаравых маётнасьцях сказана: «Усе дзержаўцы двароў нашых, як Віленскага, так і Троцкага, павінны будуць два разы ў год, адзін восеньню, а другі на вясну рабіць лічбу (падлічаньне) па гумну і па другім пажыткам нашым».
Намесьнікі, заменяючыя воеводаў і старастаў або іншых якіх дастойнікаў, хоць назначаліся імі самімі і залежалі ад іх, тым ня менш яны лічыліся на дзержаўнай службе, спраўлялі рознымі мястэчкамі і валасьцямі, і безпасярэдна атрымлівалі граматы ад гаспадара. Але часам гэткія намесьнікі ня мелі ў сваім справаваньні асобных кругаколіц, а толькі заступалі воеводу ці старасту па іх загаду. Дзеля таго, што ўсе сябры Рады гаспадарскай мелі пад сваім загадам па некалькі старастваў, дзержаўстваў і іншых урадаў, дзеля гэтага ўсе яны мелі па некалькі намесьнікаў, на кожды ўрад асобнага, і гэтыя намесьнікі выпаўнялі ўсе абавязкі па даручанаму ўраду, якія лежалі на іхнім зьверхніку, якога яны заступалі.
ПАДКАМОРЫ
Падкаморым называўся судзьдзя выключна па межавых справах, а ласьне па разгляду і адводу меж на мейсцы; ён пачынаў свой суд не іначэй як пасьля перадачы яму справы земскім судом. Урад падкаморага зацьверджэн нераней 1566 году, раней межавыя справы былі ў веданьні гаспадарскіх ўраднікаў, — воеводаў, старастаў-дзержаўцаў і выбіраных