ПАКУТА
Слова пакута паходзіць ад слова «кара».
У старасьветчыну ў Беларусі амаль ня пры кождай цэркві ў бабінцы былі прыкаваны ў кутох да сьцяны жалезныя ланцугі, каторыя надзевалі на яўных грэшнікаў, каторыя пакутавалі. Гэткія ланцугі ў сьвятынях ітснавалі нават у канцы XVIII сталецьця і наводзілі страх на просты народ. Пры многіх старасьветскіх манастырох замест ланцугоў у бабінцы, былі скляпы пад званьніцамі, куды запіралі каючыхся або яўных грэшнікаў.
Звычай караньня правініўшыхся стаўляньнем у кут захаваўся, як перажытак, дагэтуль у стасунку да дзяцей.
ПАСАДНІКІ І ЦІВУНЫ
На чале дзержаўнага ўпраўленьня ў старой Беларусі (Х—ХII ст.) стаяў, як і ў пазьнейшыя часы, князь. Князь жыў зазвычай у сталічным месьці і там чыніў суд і расправу; жыхары другіх гарадоў княжства, калі яны жадалі зьвярнуцца безпасярэдна да самога князя са сваімі патрэбамі, прыбывалі з гэтай мэтай у сталічнае места або чэкалі таго часу, калі князь аб’езджаў сваю зямлю ў часе т[ак] зв[аных] палюдзій — аб’ездаў княжства дзеля суда і збору дані. Ва ўсіх местох з прыслухаючымі да іх кругаколіцах сядзелі замест князя — княжыя мужы, званыя пасаднікамі; яны выбіраліся князям з ліку старшай дружыны і былі прэдстаўнікамі яго ў правінцыі. Абавязкі пасадніка былі такія самыя, як і князя. У часе вайны яны даводзілі вайсковымі сіламі правінцыі: пасадніку прыналежала судовая ўлада – галоўнае яго заняцьце ў мірны час. Пасаднікі не атрымлівалі пэнсіі, а карміліся са свайго ўраду. Яны атрымлівалі ў азначаны час ад жыхарства корм прадуктамі. У іх карысьць ішла судовая аплата, акром угалоўных штрафаў, паступаўшых у княжы скарб, і тарговыя аплаты. Пасаднікі мелі памочнікаў-цівуноў. Не глядзя на скромныя вымаганьня жыхарства, прагнуўшага толькі спа-