коюі правасудзьдзя, пасаднікі, дабачаўшыя ў сваім урадзе перш за ўсё даходнае мейсца, не маглі іх здаволіць, і з гэтай стараны жыхарства больш павінно было пакладаць надзей на сябе, чым на дапамогу ўлады, дзеля вядзеньня судоў, дзеля збору дані жыхарство мело сваіх выбарных асоб, называных старастамі або добрымі людзьмі і толькі ў самых важных здарэньнях зьверталося да пасаднікаў і іхніх цівуноў.
У пазьнейшыя часы, каля ХIII ст., пасаднікі пераменаваны былі ў намесьнікаў, а пазьней, каля ХVст., у намесьнікаў гаспадарскіх, а цівуны ж асталіся кіраўнікамі гаспадарскіх маетнасьцей і зборшчыкамі падаткаў для гаспадара. У ХVII сталецьці цівуноў не назначаў гаспадар, а выбірала іх шляхта з-паміж сябе. У часе агульнага апалчэньня — паспалітага рушэньня — цівун аставаўся гаспадаром у сваім павеце.
ПАТРОНАТ НАД ЦЭРКВАМІ
Патронат выражаў права ўласнасьці тэй асобы, каму быў дадзен на цэркву і яе маетнасьць. Цэрква, быўшая пад патронатам, як ва ўсім залежаўшая ад свайго патрона, атрымлівала ад яго і ўтрыманьне, каторае выражалося або даходамі, каторыя назначаў ёй патрон са сваёй маетнасьці, або фундушамі, нададзенымі на цэркву. Рожніца паміж цэрквамі пад чыім-небудзь патронатам і ня быўшымі пад патронатам, галоўным чынам была ў тым, што цэрквы, быўшыя пад патронатам са стана атрыманьня і кіраўніцтва, проста залежалі ад сваіх патронаў. Патроны назначалі ў цэрквы сьвяшчэнікаў і зьменялі іх. Цэрквы гэты становілі як бытцым іх уласнасьць, і запраўды большай часьцю будаваліся патронамі ў іх маетнасьцях, але часам патронат даручаўся і старонным асобам. З усіх царкоўных даходаў і маетнасьці сьвяшчэнік здаваў справаздачу патрону, зрэшта, фундатары цэрквей найчасьцей рабілі так, што ўвесь царкоўны даход забіралі сабе, а сьвяшчэніку выплачывалі з канторы маетнасьці, на ўтрыманьне выдавалі «ругу», г. зн. пэнсію. Патроны маглі ня толькі зьмяніць сьвяшчэніка, але зачыніць і прадаць ці пе-