Старонка:В. Ластоўскі. Кароткая энцыклапедыя старасьвеччыны.pdf/95

Гэта старонка была вычытаная

радаць цэркву, што нярэдка здаралося, калі патронам цэркві быў каталік.

Галоўным патронам усіх праваслаўных царквей лічыўся манарх, што рэальна знача, сьперша Вялікі Князь Літоўска-Беларускі, а пазьней кароль Рэчыпаспалітай Польскай.

ПІСАР

Пісары былі гаспадарскія і пісары земскія. Гаспадарскія пісары былі двох катэгорый: пісар гаспадарскій быў вялікім панам пры княжым дварэ, самай даверэнай асобай у гаспадара, сябра рады гаспадарскай або сэнату. Мы ня рэдка сустрэчаем гаспадаравых пісароў у ліку пасланікаў да другіх манархаў. Другая катэгорыя гаспадарскіх пісароў складалася з урадоўцаў, пасыланых ад гаспадара ў правінцыі спаганяць недаборы падаткоў або дзеля нагляду за даходамі ў уласных гаспадаравых маетнасьцях. Абавязкі, правы і значэньне гэтай катэгорыі пісароў мы можам бачыць з льготнай граматы Паднепроўскім і Падзвінскім каралеўскім валасьцям 1511 году: «тых валасьцей нашых нашы даньнікі жаляцца на крыўды ад пісароў нашых, каторых мы пасылаем спаганяць недаборы, што іх слугі год ад году не выезджаючы жывуць на тых валасьцях, карчмы сыцяць для сваіх карысьцей, а воласьці павінны ім даваць утрыманьне на кожды тыдзень грашамі і пажыткамі і ставіць неколькі старажоў, да таго ж і судзяць іх і спраўляць у вялікія віны бяруць. А самі і пісары нашы, узьехаўшы на воласьць, непамерныя ўезды і стацеі бяруць, і для сваіх прысудаў і він на кождай воласьці астаюцца па некулькі тыднеў, а воласьці павінны даваць ім утрыманьне. І з таго вялікага грабежа і вымаганьня многія даньнікі нашы з тых валасьцей разыйшліся, а каторыя асталіся, тыя ня могуць ужо неколькі лет і палавіны дані заплаціці». Гаспадаровые пісары, пасыланыя ў гаспадарскія воласьці, былі ўласьціва нагледчыкамі і абаронцамі гаспадаравых даходаў і людзей жыўшых на гаспадаровых землях; яны стаялі вышэй мейсцовых спраўцаў цівуноў і дзержаўцаў, хоць і ня