пазьней, дзеля адрожненьня ад іншых зямель, знаходзячыхся ў валаданьні русічоў, як старшая і вольная — Беларусь.
Полацкая земля ў цэлым сваім абхваце прасціралася ад Прыпяці да Балтыцкага мора і ад Днепра да Нарэва і можэ быць да вяршын Зах[одняга] Буга, дзе стаіць крайняя калонія Палачаноў Палтовеск, або Пултусак, і да ўсьцёў Нёмана. Уся гэта абшырная старана прыслухала і залежала ад Полацка, каторы тут быў старэйшым горадам, ад якога залежалі тут усе малодшыя гарады. Але ўлада Полацкага веча была не адналькова над усей тутэйшай стараной, яна зьменялася ў меру аддаленьня ад Полацка. А дзеля гэтага Полацкія валаданьня можна падзяліць на тры катэгорыі: да першай належаў сам Полацак са сваей кругаколіцай, як галоўнае дзержаўнае і племенное ядро; да другой — полацкая земля, у якой былі полацкія прыгарады, і да трэйцяй — полацкія калоніі ў землях Летголлы, Літвы, Корсі, Жамойці і Ятвягоў.
Полацкай зямлёй называліся ўсе валаданьня палачаноў, на якіх стаялі яго прыгарады з іх валасьцямі або кругаколіцамі. Граніца гэтай зямлі на ўсходзе зыходзілася з граніцамі Смаленскіх і Чарнігаўскіх Крывічоў, на поўдні зыходзілася з валаданьнямі дрэгвічанскіх Крывічоў, г[эта] зн[ачыць], тых Крывічоў, якія жылі на Палескай дрыгве або балотах; на захадзе полацкія граніцы траціліся ў Ятвяжскіх лесах; на поўначы, паводле летапісі Быхоўцы, граніца Полацкай зямлі закрэсьлялася вуглом, вытворэным сутокай Віліі ў Неман, і на поўнача-ўсходзе ўпіралася ў левы бераг Дзьвіны. Усе полацкія прыгарады, разьмешчэныя ў паказаных рубяжох, можна падзяліць на чатыры рады як па мейсцовасьці, так і па часу іх пабудоўкі.
Першы рад Полацкіх прыгарадоў станавілі гарады, пабудаваныя імі ў першыя часы найдаўнейшыя, якія разьмешчаліся ў трывуглавіку, твораным Дняпром, Дзьвіной і Бярэзінай. Тут былі гэткія гарады: Вітэбск, старэйшая Крывічанская сяліба, Орша, Друцк, Клічаў, Стрэжаў, Туроўля, Камень, Лепэль, Лукомля і Востраў.
Другі рад Полацкіх прыгарадоў становілі гарады, пабудаваныя Крывічамі пасьля пераходу Бярэзіны на захад. Тут: