Старонка:Гарун Каспяровіч.pdf/2

Гэта старонка не была вычытаная

З беларускім друкаваным словам А. Гарун пазнаёміўся па „Гапону" Марнінкевіча; пэўны ўплыў на яго зрабілі вершы Цёткі, і з 1905 г. А. Гарун пачаў пісаць беларускія вершы і пашыраць іх сярод менскіх працоўных мас у рукапісным відзе.

У ссылцы А. Гарун надмерна і цяжка працаваў. Апрача таго, ён, як ніхто іншы з нашаніўцаў, адчуваў замілаваньне бацькаўшчынай і адарванасьць ад яе. Хворы вярнуўся ён у Менск у 1917 г. і зараз-жа ўзяўся за працу. Памянёная адарванасьць ад Беларусі перашкодзіла яму правільна орыентавацца ў новай фазе беларускага адраджэньня і выбраць сабе для працы ня менскі, а пецярбурскі беларускі цэнтр, які прывёў да ўтварэньня Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі. Яго хвароба прычынілася таму, што яго імя скарысталі правыя беларусы ў сваёй працы ў часе польскай акупацыі. Ён-жа ў той час, лежачы ўжо ў ложку, пісаў свае творы. І калі, увайшоўшы да яго, пыталі, што ён робіць, ён адказваў, што піша лісты мілай. Пісаньне вершаў мілай—беларуская літаратурная творчасьць—складала сэнс яго жыцьця. Гэту сваю багатую творчасьць А. Гарун выявіў у лірыцы вершамі, у прозе—пад псэўдонімам Жывіца і ў дзіцячых п'есах.

Пераважная большасьць лірыкі А. Гаруна зьмешчана у зборніку „Матчын дар“ (Менск 1918, 128 ст.); апрача таго лірычныя творы Гаруна зьмяшчаліся у розных часопісах: „Вольная Беларусь“ (Менск), „Беларусь“ (Менск), „Рунь“ (Менск) і інш. Дзякуючы немагчымасьці карыстацца апошнімі, будзем мець на ўвазе толькі зборнік „Матчын дар“.

У зборніку зьмешчана 72 творы па разьдзелах: а) роднаму краю, б) на чужыне, в) праявы роднага і г) уступны верш „Людзям". Апошні верш зборніку „Шчасьце Мацея“ сваім канцом як-бы паўтарае жаданьне ўступнага, а ўласна выклікаць водгук сваёй творчасьці. Наогул, апошні верш кожнага аддзелу ў пэўнай меры сугучны кожнаму першаму, замыкаючы сабой даволі шырокае тэматычнае кола.

Асноваю творчасьці А. Гаруна зьяўляецца, да яго яшчэ ні ў каго ня чутая ў такім памеры ў беларускай літаратуры, вялізная, нястрымная любоў да бацькаўшчыны. Гэта бязьмернае прыроднае пачуцьцё было яшчэ павялічана няволяй і выгнаньнем у далёкую Сібір. Ужо на аснове гэтага пачуцьця ў яго вытканы соцыяльныя адраджэнчыя, любоўныя, бытавыя і інш. мотывы, пры чым усе яны аўтобіографічны ў большай меры, чым у другіх пісьменьнікаў. У першую чаргу неабходна адзначыць, што ўся творчасьць А. Гаруна—гэта творчасьць працоўных мас і на абарону працоў-