ных мас. Беларускі народ, які ён так надмерна кахаў, Гарун разумеў як працоўны народ. Песьня Гаруна была накіравана супраць паноў, да іх ліліся благія словы:
„Да вас, паны, што голасна крычыце
Аб прыязьні сваёй да беднага народу,
Што раіце па лісьсему: „маўчыце,
Нядоўга вам дамо багацтва, волю, згоду",—
Да вас мой гэты верш і словы ўсе благія".
(„Юдам“, ст. 18).
Гарун за рэволюцыю, супраць згоды, бо паны з бяздольнага „зьдзіраюць апратку“, бо ўсе іх словы аб згодзе—мана. Таму ён і называе іх юдамі з асаблівай нянавісьцю, тым больш, што ён меў ад паноў непамерна большую за іншых крыўду. Але, ня гледзячы на беднасьць, няволю, хваробу, на ўсё сваё гараваньне, А. Гарун у сваёй творчасьці застаўся вялікім оптымістым. Ня маючы вольнага, чалавечага жыцьця, ён любіў яго:
Люблю і я скляпеньне зор,
Люблю зямлі абшар
І роўны луг, і ўзгібы гор,
I шум лясны, і гвар.
Люблю жыцьцё, а ў ім людзей
І кшталты іхніх дум...“
(„Людзям", ст. 5).
Ён, запрыгонены у вечную ссылку, любіць спадзявацца на лепшае для сваё радзімы, любіць:
„... вянкі плясьці з надзей"...
(„Людзям“, ст. 5).
Ён з цярплівасьцю, але без пакоры, пераносіць сваё няшчасьце, сваю няволю і верыць, што яшчэ прыдзе бура, яшчэ прыдзецца пайсьці да шчасьця і ўжо не аднаму, а з грамадой:
„Цяжка, страшна жыці, праўда,
Дык цярпець-ж нам ня наўда,
Так на моры-акіяне
Часам хваля перастане...
Можа-ж прыйдзе навальніца,—
Толькі-б ветрыку зьявіцца.
Будзем ў неба цікавацца,
Будзем зорак прыглядацца,
Без пакоры у пакоры
Перабудзем сваё гора.
Мо‘ і нам аднекуль з неба
Скажуць: „Чуйце, ўстаньне, трэба".
І ўзмацняць. Парвуцца путы.