Старонка:Гарун Каспяровіч.pdf/5

Гэта старонка не была вычытаная

Але Гарун упэўнены ў карысным значэньні сваёй дзейнасьці:

„Дык усё-ж мы сьлед пакінем,
Бо, браток, хоць промень сьвету
Прынясьлі мы ў пушчу гэту“.
(„З песьні няволі“ ст. 41).

Оптымістычны сьветапогляд поэты і такое грамадзка-практычнае разуменьне сваіх задач азначаюць усю яго творчасьць. Пераважваюць у ёй, бясспрэчна, мотывы, адраджэньня і замілаваньня бацькаўшчынай. Яны так цесна спалучаюцца паміж сабой, што трудна-б было разлучыць іх. Няволя, як мы казалі вышэй, яшчэ пасіляе гэтыя мотывы. Поэта з яшчэ большаю палкасьцю рвецца да першай сваёй мілай—да сваёй бацькаўшчыны:

„Як надарыцца мінута,
Што ад працы адарвуся,
І жыцьцёвая атрута
Не пячэць, і прахаплюся,
Дык цябе, мой родны край,
Шчырай думкай аблятаю".
(***, ст. 11).

На чужой староначцы, у тузе па бацькаўшчыне, поэта занепадае душой, але малюе сваю радзіму не такой убогай, як другія поэты. Радзіма, родны край Гаруна здаецца яму раем:

„Ты квяцісты, залацісты,
I прыгожы, і аздобны,
Ты лясісты, каласісты,—
Можа рай табе падобны,—
Колькі-ж моцы маеш скрытай,
Колькі сілы неспажытай".
(***, ст. 11).

Праўда, поэта бачыў, што ў той час яго родны край быў абдзёрты, задушаны:

„Ты няшчасны і убогі.
Ты бяздольны і забіты,
Ты бяз шляху, без дарогі,
Ты абдзёрлы і прапіты,
Подлай здрадаю праданы
Ты ня свой,—даўно забраны".
(***. ст. 11).

Але ён верыў у тое, што надыйдуць вольныя шчасьлівыя часы для бацькаўшчыны, калі не для яго, дык для яго дзяцей:

„Ты паўстанеш, працавіты,
Гаратнічы, нявымоўны,
Шчасьця, долі прагавіты,
Мой сланэчны, мой чароўны.
Будзе час, пабачуць сьведкі,
Хоць ня мы, дык нашы дзеткі“.
(***, ст. 11).