Старонка:Гарун Каспяровіч.pdf/8

Гэта старонка не была вычытаная

Айчызна,—я ёй у няволі жыву,
Што ноч яе бачу, маўляў на яву,
За ёю журуся, сумую адно,
Бо шчырым каханьнем зьвязаўся даўно.

Другая: матуля. Радзіўся калі
I голас мой першы надаў на зямлі,
Замучаны твар усьміхнуўся яе:
„Сыночак мой любы“—вітала мяне.

Аб трэцяй, дзяўчынка, скажу, што яна,
Другой і ня знойдзеш—на сьвеце адна:
За краты няволі паслала „люблю“,
Дык хіба-ж з табою яе падзялю.

Пакінь-жа, галубка, з каханьнем сваім,
Шукай сабе шчасьця за кім за другім.
Пяшчоты, залёты ня траць задарма,
Даўно заручыўся я ўжо са трыма".
(***, ст. 52).

Апісаньні прыроды А. Гаруна вельмі трапныя, характэрныя, дакладна выяўляючыя і ўражаньне і настрой ад яго. Поэта даў апісаньне восені (29—30), завірухі (34—35), вясны (48—49, 75—76), ветру (77—78), прыпару (79) і інш. Ня менш удалае адлюстраваньне пакінуў у сваёй творчасьці А. Гарун і чужой сібірскай прыроды ў вершы „Навокал" (32).

Бытавая лірыка А. Гаруна паказвае розныя бакі беларускага жыцьця, але асаблівай дасканаласьці яна набывае ў перадачы поэтай народных паданьняў. З апошніх удалая аповесьць „Варожба“, дзе надзвычайна памастацку паказаны кавалак засьцянковага жыцьця.

Наогул-жа А. Гарун, прымаючы пад увагу сваю адукацыю і цяжкі прыгонны, як ён сам называў яго, стан, выявіў свой талент у надзвычайна высокай ступені. Ён і ня лічыў сябе такім поэтам, якім хацеў-бы быць:

„Бо мой прыгон глытае час,
Мне воля—рэдкі дар,
Такіх поэтаў шмат у нас,
Дзе сам народ—пясьняр“.
(„Людзям“, ст. 6).

Поэта меў вельмі вялікае жаданьне пачуць свае творы з дзявочых вуснаў, хацеў, каб яны пашлі ў шырокія масы народныя:

„Скажу яшчэ чаго-б хацеў:
З дзявочых вусн пачуць
Хаця-б адзін мой бедны сьпеў,
Хаця-б калі-нібудзь“.
(„Людзям“, ст. 6).

Жаданьне поэты споўнілася: да некаторых твораў яго напісана музыка, і яны пяюцца. Але належная ацэнка творчасьці