Старонка:Гарун Каспяровіч.pdf/9

Гэта старонка не была вычытаная

А. Гаруна яшчэ не наступіла. Формальны бок творчасьці поэты ня менш каштоўны—чым зьмест яе. Гарун вельмі ўмела карыстаўся гукавой сымболікай, меў надзвычайна багатую рыфму і ўдалую, адпаведную зьместу мэтрыку. Яго багаты слоўнік ня чураўся спэцыфічных словаў, новатвораў і інш., але зразумелы самаму шырокаму колу чытачоў. Вобразныя сродкі яго мовы, яго сынтакс, як і яго строфіка, могуць служыць найлепшымі ўзорамі ў школьнай прапрацоўцы поэтыкі.

А. Гарун—вялікі пісьменьнік. Творчасьць яго соцыяльна вельмі каштоўная. Таму, у восьмую гадавіну трагічнага скону яго на чужыне, мы павінны асабліва горача вітаць працу Інбелкульту па падрыхтоўцы яго твораў да выданьня. Адначасна трэба пажадаць пасіленьня гэтай каштоўнай працы, каб к дзесятай гадавіне мы маглі мець поўны збор твораў пісьменьніка.