Старонка:Географія Беларусі.pdf/103

Гэта старонка не была вычытаная

Гэткай самай мяжою трэба лічыць і зрэзаны вазёрамі ды ўзгор'ямі морэнны край на поўначы.

Аб асобнасьці беларускага клімату досіць ужо гаварылася: ён вызначаецца сваёю сувязяю з Захадам, з акеанам; з другога боку ён ужо значна больш контынэнтальны, чым клімат заходніх краёў. Выразныя кліматычныя межы адзяляюць Беларусь ад Польшчы, ад Украіны і ад Маскоўшчыны.

Паасобныя часткі Беларусі найбольш можа зьвязуюцца ў адну суцэльнасьць сеткаю рэкаў. Гэтая-ж сетка і вызначыла межы Беларускага прастору. Беларусь займае цалком вёрхнія часткі вадазборнікаў трох вялікіх рэк: Дняпра, Дзьвіны і Нёмна, а значная частка яе межаў і дзе прыблізна па вададзелам гэтых рэк. Вялікі-ж эуропэйскі вададзел перасякае Беларусь дыяганально праз самую яе сярэдзіну і якраз у Беларусі найбалей зьніжаецца. Яго праразаюць шмат дзе глыбокія лядавіковыя даліны і просторы даўнейшых ды сучасных вазёраў; дзякуючы ім сыстэмы двух мораў зьвязуюцца ў Беларусі ў адну рачную сетку, і сувязь гэтая выяўляецца папракопаванымі ў некалькіх мяйсцох каналамі. Такія-ж каналы ды лядавіковыя даліны вяжуць нашыя рэкі з іншымі рэкамі Захаду; з вадазборнікам-жа Касьпійскага мора, гэткае сувязі няма: паміж Беларусяю й Маскоўшчынаю ляжыць, выразная гідрографічная мяжа. Але ад заходніх і паўднёвых краёў і якімі Беларусь зьвязана рэкамі, яе адрозьнюе вадападзельнае палажэньне, якое перад усім накладае свой знак на краявіды Беларусі, робячы іх непадобнымі да краявідаў прыкл. Латвіі, ды наагул прыморскіх краёў, якое гэтак моцна адбіваецца на беларускай гісторыі.

Здавалася-б, што беларускі народ, займаючы такое выгоднае палажэньне на важнейшым рачным вузьле Ўсходняе Эўропы павінен-бы быў вырасьці ў моцную дзяржаўную сілу ды ймкнуцца, каб шанаваць прасторы, ляжачыя пры вусьцях сваіх рэк. У досьвітках беларускае гісторыі мы падобны рух і бачым. Дзякуючы яму беларускі прастор пашырыўся на захад па Нёмну і Бугу аж да сучасных межаў Беларусі, а па Дзьвіне - яшчэ ніжэй. Заваладаць вусьцямі Нёмна і Дзьвіны беларусы аднак не пасьпелі: тамака яны ўжо спаткалі дужэйшых конкурэнтаў, немцаў, - і мусілі адступіць. У іншых кірунках беларуская колёнізацыя йшла менш энэргічна; тут беларусы толькі займалі да канца рачныя вадазборнікі, часткі якіх ужо імі былі занятыя ўперад. Адрэзаная ад мора Беларусь траціць магчымасьць мець шырокія зносіны з сьветам ды йграць значную ролю ў сусьветным жыцьці. Гэта было адным з рэзультатаў вадападзельнага палажэньня Беларусі.

Гэтыя асобнасьці прыроды Беларусі кладуць свой знак на ўсё яе жыцьцё і дазваляюць нам гаварыць аб Беларусі, як аб асобнай фізычна - географічнай краіне, аб прыроднай аснове, на якой разьвіваўся беларускі народ. Пэўныя розьніцы - паміж прыродаю асобных частак Беларусі ня толькі не перашкаджаюць, а навет памагаюць злучэньню іх усіх у адзіны нацыянальны прастор, дазваляючы абмен вытворамі прыроды і гаспадаркі. Дый наагул розьніцы гэтыя не нагэтулькі значныя, каб перашкаджаць суцэльнасьці Беларусі.

Мерны, здаровы клімат, багацьце і буйнасьць жывое прыроды, рознароднасьць краявіду і выключна шырокае разьвіцьцё вадзяных шляхоў ствараюць у Беларусі вельмі спрыяючыя варункі для разьвіцьця народу, але гістарычныя і палітычныя прычыны не далі беларусам магчымасьці скарыстаць з