Старонка:Географія Беларусі.pdf/105

Гэта старонка не была вычытаная
НАСЯЛЕНЬНЕ БЕЛАРУСІ І ЯГО ГАСПАДАРНАЯ ДЗЕЙНАСЬЦЬ.

РАЗЬДЗЕЛ V.

Этнографічны агляд.
________

§ 27. ЛІК, РАЗЬМЯШЧЭНЬНЕ, РУХ І ПАДЗЕЛ НАСЯЛЕНЬНЯ БЕЛАРУСІ.

Вызначыць саўсім точна лік насяленьня Беларусі цяпер яшчэ нельга; пасьля вайны хаця і праводзіліся ва ўсіх частках Беларусі народныя перапісы, але рабіліся яны найбольш насьпех, і часамі і з пэўнымі палітычнымі мэтамі, дык надта верыць ім нельга. Самы агульны і досіць добры перапіс быў зроблены яшчэ ў 1897 годзе. Тады на ўсім Беларускім прасторы налічылі каля 10 ½ міліёнаў усяго насяленьня. Пазьнейшыя падлічэньні вышілі, што насяленьне ў нас у сярэднім прырастае на 2% у год. Карыстаючыся з гэтых цыфраў можна разьлічыць, што ў мамэнт пачатку вайны (у 1914 годзе жыло ў Беларусі каля 14 ½ міліёнаў насяленьня. За час вайны ня толькі рост насяленьня - спыніуся, але адбылося вялізарнае яго зьмяншэньне. Паводле перапісу, зробленага польскай уладаю ў 1919 годзе ў Заходняй і Цэнтральнай Беларусі (рыс. 47), выходзіць, што навет найменш зачэпленыя вайною паветы Меншчыны страцілі праз вайну больш 25% насяленьня, далей-жа на захад - яшчэ большае спусташэньне. Паўночна-заходняя Беларусь (Віленшчына) страціла каля 35%, а паўднёва - заходняя (Горадзеншчына) - каля 60% насяленьня, прычым у паасобных паветах страта гэтая даходзіць аж да 70% (Берасьцейскі пав.) Наагул выходзіць, што Заходняя Беларусь страціла больш трох міліёнаў людзей, а калі лічыць, што рэшта Беларусі гэтак сама спустошана, як Меншчына, дык выйдзе, што нагул Беларусь за вайну страціла каля пяцёх міліёнаў насяленьня.

Гэткае вялікае зьмяншэньне насяленьня ёсьць бязўмоўна толькі часовым зьявішчам. Бо з тых 3-х міліёнаў людзей, якія выгнаны расейскім войскам з Беларусі ў бежанства, хаця значная іх частка загінула па дарозе і ў чужой старане, а значная частка ўжо вярнулася на Бацькаўшчыну, шмат яшчэ з астаецца і цяпер параскі даных на