Старонка:Географія Беларусі.pdf/106

Гэта старонка не была вычытаная

Рыс. 47. Зьмяншэньне насяленьня ў Заходняй Беларусі за час апошняе вайны (1914 - 1919)

вялізарных прасторах Маскоўшчыны і Сыбіру. Ня гледзячы на бязмеры цяжкія варункі дарогі ў Бацькаўшчыну, яны ўсё-ж ня кідаюць надзеі вярнуцца да сваіх спаленых хатаў, на родную зямельку. І пэўне шмат іх яшчэ вернецца назад; ды навет і тых, якія застаюоцца на чужыне павінны мы заўсёды мець на ўвазе, калі будзем выясьняць агульны лік беларусаў.

З гэтых прычынаў, кажучы аб гушчыні насяленьня паасобных частак Беларусі, мы будзем разглядаць не выпадковыя данныя аб спустошаных паветах, а перадваённыя лічбы, калі жыцьцё было менш-больш сталае. Гушчыня насяленьня мае дужа вялікае значэньне і ўплыў перад усім на экономічнае жыцьцё стараны, а праз гэта і на культурнае ды палітычнае яе палажэньне. Найбольш культурныя староны ў сьвеце маюць і найгусьцейшае насяленьне;