Старонка:Географія Беларусі.pdf/107

Гэта старонка не была вычытаная

староны, дзе жывуць някультурныя народы, звычайна бываюць рэдка засе лены.

Рыс. 48. Гушчыня насяленьня ў Беларусі (1897 г.).

І хоць з гэтага правіла бываюць выняткі (Фінляндыя, гл. вышэй), але трэба прызнаць, што згушчэньне насяленьня цесна зьвязана з разьвіцьцём матгр'яльнае і духоўнае культуры краю. Гушчыня насяленьня Беларусі перад вайною дайшла ў сярэднім да 50 чал. на кв. вярсьце, цяпер яна - каля 35 чалавек, гэтак сама меншбольш, як была 25 гадоў назад, у часе перапісу 1897 году.

Паводле данных гэнага перапісу насяленьне разьмешчана на прасторы Беларусі няроўна (гл. карту, рыс. 48). У краінах з лепшымі грунтамі, з разьвітым экономічным жыцьцём насяленьне гусьцейшае; на бедных грунтох, далека ад местаў і шляхоў, адным словам у бедных і глухіх закутках, насяленьне жыве рэдка. Найгусьцейшае насяленьне мела тады (у 1897 г., гл. табліцу далей) Наваградчына, Амсьтіслаўшчына і Лепельскі павет дзякуючы сваім бэгатым грунтом і, з другога боку, Беласточчына і Лесастэп, дзе асабліва моцна разьвівалася прамысловасьць. Усе гэтыя краіны ўжо тады (ў 1897 г.) мелі гушчыню 45 - 50 чал. на кв. вярсьце аднаго толькі вясковага наяленьня, ня лічучы меставага насяленьня. Вакола гэтых гусьцейшых краінаў ляжалі радзей заселеныя прасторы, а найрадзейшае насяленне было ў Палесьсі, асабліва ў Прыпяцкім (Мазырскі пав. - 12 чал. на 1 кв. вяр.) і ў паўночнай Смаленшчыне (Бельскае Палесьсе - 16 чал. на 1 кв. вяр.). Цяпер лічбы гэтыя моцна зьмяніліся, але да самае