Старонка:Географія Беларусі.pdf/108

Гэта старонка не была вычытаная

Рыс. 49. Лік жыхараў у большых местах Беларусі ў 1911 г.

вайны адносіны між імі заставаліся даўнейшыя, і мы на гэтыя лічбы будзем увесь час апірацца, як на найбольш пэўныя і адпавядаючыя нормальным варункам. Трэба аднак адзначыць, што ў Прыпяцкім палесьсі насяленьне перад вайною дужа шыбка ўзрастала і, каліб усё было спакойна, магчыма, што гэтая краіна ўжо была-б цяпер не апошняю ў Беларусі па гушчыні насяленьня.

Калі Беларусь мае цяпер ня вельмі густое насяленьне, дык затое ёсьць у яе цьвёрдая надзея, што ў будучыне з гэтага боку яна дагоніць, прынамсі, калі не перагоніць, сваіх заходніх суседзяў. Надзею гэтую дае надзвычайна шыбкі прырост насяленьня ў Беларусі. Ў часе скасаваньня прыгону ў Беларусі жыло крыху больш за 5 міліёнаў людзей; за 60 гадоў, якія мінулі таго часу, насяленьне Беларусі пасьпела было павялічыцца ў тры разы. Што году на кожную тысячу чалавек прыбывае 20 новых. Важна адзначыць, што гэтае павялічэньне насяленьня адбывалася ў спакойныя часы, і яго прычынаю была значная перавага радзінаў над сьмерцямі ў Беларусі, а не перасяленьне ў Беларусь чужых людзей (імміграцыя), якое калі і адбывалася тады, дык у саўсім малых разьмерах. На 1000 чалавек што год ў Беларусі раджаецца ў сярэднім 45 чалавек, а памірае - 25.

З эўропэйскіх краёў толькі ў Маскоўшчыне ды ў Украіне лік радзінаў крыху большы, чым у Беларусі, ўсё-ж інщыя краі з гэтага боку застаюцца далёка ззаду (ў Францыі на 1000 жыхараў толькі 21 радзіны). Праўда, і памірае ў нас людзей больш, чым у культурных старонках Захаду, але ўсё-ж шмат менш, чым у Маскоўшчыне і Украіне; праз гэта й прырост у нас адзін з найбольшых у Эўропе. Пачаўся гэты шыбкі прырост пасьля скасаваньня прыгону; прычынаю яго ёсьць значнае зямельнае раздольле, якое мае Беларусь раўнуючы да іншых краёў, здаровы клімат ды крыху мо большая агульная культурнасьць насяленьня, чым нашых усходніх суседзяў, і праз тоеменшая сьмертінасьць. Цікава, што чым далей пасувацца па Беларусі на ўсход, у бок Маскоўшчыны, тым сьмертнасьць насяленьня павялічуецца: ў Віцебшчыне на 1000 жыхараў памірае ў год 22, ў Меншчыне - 26, у Магілёўшчыне - 27, а ў Смаленскай губэрні (разам з