Старонка:Географія Беларусі.pdf/109

Гэта старонка не была вычытаная

велікарускімі паветамі) - 39 чалавек. І гэта ня гледзячы на тое, што ў Смаленшчыне істнуе ўвесь час земскае самаўрадаваньне, якое клапоціцца аб мэдыцынскай помачы і якога ў Цэнтральнай Беларусі да апошняга часу ня было. На захадзе Беларусі лік радзінаў крыху меншы, чым на ўсходзе. Найбольшы прырост у Беларусі маюць палескія паветы (найбольш - Мазырскі), дзе найбольшае зямельнае раздольле і куды таксама пакрысе перасяляецца, купляючы зямлю, насяленьне з гусьцей заселеных краінаў Беларусі.

Насяленьне Беларусі жыве або ў местах і мястэчках, або ў вёсках, засьценках, дварох, фаліварках і хутарох. Розьніца паміж местамі і мястэчкамі галоўным чынам па вялічыні; мястэчкі маюць меншы лік жыхараў, чым месты. Мястэчкі-ж адрозьнююцца ад вёсак перад усім заняткамі жыхараў, але таксама і вялічынёй. У вёсцы ўсё блізка жыхары займаюцца гаспадаркаю; ў мястэчках значная частка іх занята гандлем і ў прамысловасьці. Кожнае мястэчка ёсьць гандлёвым цэнтрам для свае ваколіцы і ўвесь гандаль у нас адбываецца ў местах ды мястэчках. У Беларусі ёсьць каля 70 местаў і больш 500 мястэчак. Жыве ў іх каля 25% усяго насяленьня Беларусі. Найбольшыя месты Беларусі (рыс. 49): Вільня - перад вайною мела 200 тыс. жыхараў, Дзьвінск - 120 тыс., Менск 110 тыс., Віцебск - 115 тыс., Беласток - 90 тыс., Горадня - 70 тыс., Смаленск 70 тыс., Гомель - 65 тыс, Магілёў - 60 тыс., Берасьце - 60 тыс. Месты Беларусі вельмі шыбка ростуць, асабліва калі праз іх пройдзе чыгунка. Тады, як гэта відна з таблічкі, праз кожныя блізка 20 гадоў яны падвойваюць свае насяленьне, якое зьбіраецца ў іхнай больш з вёсак

Рост вялікіх местаў (паводле Э. Ромэра).

Насяленьне ў тысячах : 1880

1860

1870

1890

1900

1910

Вільня

50

60

88

125

165

200

Дзьвінск

25

29

57

70

77

108

Менск

25

35

48

70

95

105

Віцебск

24

31

45

60

80

100

Месты / Гады

акалічных краінаў. Апрача правядзеньня чыгунак росту местаў моцнаа дапамагае разьвіцьцё прамысловасьці. Ад шыбкасьці росту местаў залежыць іхні знадворны выгляд. Тыя месты, што вельмі хутка растуць ў значнай меры зложаны з новых, недабудаваных кварталаў, маюць рух і ажыўленьне на вуліцах. У местах з слабым ростам новыя будоўлі сп атыкаюцца рэдка, за тое шмат руінаў, жыцьцё йдзе цішэй. У апошнія часы перад вайною найшыбчэй расьлі з вялікіх местаў: Віцебск, Гомель і Дзьвінск; Менск і Вільня расьлі цішэй. Цяпер аднак палажэньне саўсім