Старонка:Географія Беларусі.pdf/110

Гэта старонка не была вычытаная

зьмянiлася і аб сучасным росьце i выглядзе нашых местаў можна будзe гаварыць толькi праз нейкi час.

Вялiчыня вёсак у паасобных краiнах Беларусi ня роўная; залежыць гэта ад прыродных варункаў. У морэнным краi вёскі маленькiя, з некалькiх хат, у сярэднiм маюць па 40 - 60 i ня больш 100 жыхараў. Зразумела, што большым вёскам трудна было-б раскiнуць свае шнуры на няроўнай, зрэзанай вазёрамi паверхні гэтае краiны. Далей на паўдня i ўсхад, менш-больш у Краiнах паўднёвага ланцуга ўзгор'еў i наагул у краiнах з слабазыбістай паверхняю, вёскi большыя, па 100- 200 чалавек у кожнай. На паўднёвых-жа нашых раўнiнах, асаблiва ў паўднёва - ўсходнім Палесьсi i Лесастэпе вялiчыня вёсак наибольшая ў сярэднім больш, як па 200 жыхараў у кожнай. Вёскi даўжынёю часамі некалькi вёрст раскiдаюць на дзесяткi вёрст свае палеткі i ляжаць адна ад аднае далека; гэтаму якраз спрыяе раўніннасьць мяйсцовасьцi.

Насялемьне Беларусi належыць да некалькiх нацыянальнасьцяў, якія розьняцца мiж сабою моваю i звычаямi (рыс. 50). Найбольш у Беларусi ёсьць беларусаў. На кожную сотню чалавек прыходзіцца ў сярэднiм 77 чалавек беларусаў. У розных частках Беларусі гэты процэнт няроўны: на ўсходзе ён большы, насяленьне мае тут больш аднародны выгляд; на захадзе - насяленьне больш мешанае з значнаю ўсё-ж перавагаю беларусаў. Усiх беларусаў у Беларусі жывець цяпер каля 8 мiлiёнаў; калi-ж палiчыць усiх беларусаў разсеяных у бежанстве, на эмiграцыi ў Амэрыцы, Сыбіру і ў местах даўнейшае Расеi, дык агульны лiк iх будзе пэўне каля 11 - 12 мiлiёнаў.

Пасьля беларусаў найбольш жывё ў Беларусi жыдоў, у сярэднім каля 14 % ўсяго насяленьня, значыць каля 1½ міліёнаў людзей.

Палякоў i Маскоўцаў жыве ў Беларусi тысяч па 400 адных i другіх на нейкiх 4% ўсяго насяленьня; палякоў больш жыве на захадзе Беларусі, маскоўцаў на ўсходзе. Жывуць у нас i iншыя народы: немцы, латышы, лiцьвiны, украiнцы, татары, але кожнага з гэтых народаў жыве ў нас няшмат, па некалькi дзесяткаў тысяч. Немцы і татары раскiданы па ўсёй Беларусi, iншыя ўспомненыя народы жывуць найбольш пры граніцах Беларускага прастору з прасторамi адпаведных народаў.

Рыс. 50. Нацыянальны склад насяленьня Беларусi.