Старонка:Географія Беларусі.pdf/112

Гэта старонка не была вычытаная

У абедзьвюх гэтых гаворках сустракаецца досіць многа маскоўскіх слоў праз тое, што яны, як мы ўжо казалі, найдаўжэй былы пад уладаю Масквы. Мяжою моцных уплываў маскоўшчыны на беларускую мову проф. Карскі лічыць лінію, што йдзе цераз Себеж, Віцебск, Мсьціслаў, Клімавічы і Навазыбкаў.

На захад ад гэтае мяжы беларуская мова зусім чыстая. Ва ўсіх гаворках, якія там ёсьць, ніколі ня бывае мягкога р. Дзеля гэтага ў літэратурнай мове мягкое р ня ўжываецца.

Галоўная беларуская гаворка займае сабою блізка ўсю цэнтральную і заходнюю Беларусь — і Менск і Магілеў і Полацак і Слуцак, г. зн. балей за палавіну ўсяго прастору Беларусі. У гэтай гутарцы пішуцца беларускія кніжкі.

У трох паветах на заходзе — Аўгустоўскім, Сакольскім і Беластоцкім на беларускай мове зазсталіся сьлядкі ўплываў польскае мовы дзеля блізкога суседзтва і сумежнасці гэтых паветаў

Рыс. 51. Беларускiя гаворкi.

з Польшчаю. Тамака беларусы досіць часта ўжываюць польскія словы.

На паўдня ад лініі Горадзень-Слонім-Гомель, г. зн. у Прыпяцкім Палесьсі і ў Горадзеншчыне ёсьць паўднёвая гаворка. Рэзкай яе адзнакаю ёсьць ужываньне заместа — ся на канцы слоў — са (прылкл. зваліўса, глядзеўса), дзеля чаго тамашніх беларусаў завуць сакунамі. У іхнай