Старонка:Географія Беларусі.pdf/113

Гэта старонка не была вычытаная

гаворцы ёсьць і яшчэ некаторыя асобнасьці: прыкл. яны часамі заместа буду хадзіць, буду робіць і г. далей кажуць хадзіціму, робіціму і г. д. Гэтыя асобнасьці ўжываюцца часамі і ў літэратурнай беларускай мове.

Урэшце на паўднёвым захадзе Беларусі, ў Пінскім, Кобрынскім і часткаю ў суседніх паветах жывуць пінчукі. Гаворка іх апрача провінцыанальных беларускіх асаблівасьцяў розьніцца яшчэ і тым, што ў ёй дзякуючы блізкому суседзтву і сумежнасьці з Украінай ёсьць вялікі ўплыў украінскі. Піншчына аднак заўсёды была часткаю Беларусі, а жыхары яе ўважаюць сябе за беларусаў.

Фізычны тып беларуса. (Рыс. 52, 53, 54 і 65). Сярод народаў Усходняе Эўропы беларус зьяўляецца найбольш чыстым прадстаўніком славянскага тыпу. Яго ўсходні сусед маскоўскі, або велікарускі народ вырас на фінскім грунце, паўстаў ад зьмяшаньня славянскіх колёністаў з манголамі - фінамі. Беларус спрадвеку сядзіць на сваей зямлі і гісторыя не памятаець на беларускім прасторы значнейшых неславянскіх тубыльцаў, апрача х іба часткі Заходняе Беларусі, дзе калісь жыла яцьвезь ды іншыя літоўскія плямёны, наагул кажучы, досіць блізкія да славянаў. З другога боку няпрыступнасьць радзімых балот і лясоў бараніла беларусаў ад паўднёвых качаўнікоў, і беларус ня мае ў сабе тюркскае (гэтак сама мангольскае) крыві, якая налажыла гэткі моцны знак на тып украінца. Гэтая- ж дзікасць і няпрыступнасьць прыроды абараніла Беларусь і ад заходняе колёнізацыі, якая дала паляком значную домешку нямецкае крыві.

Гістарычныя прычыны, дзякуючы якім на працягy некалькіх вякоў Беларускі народ складаўся з адных блізка сялян і наагул прыгнечаных клясаў, гэтак сама дапамаглі яму пeрахаваць чыстату свайго славянскага тыпу, ў якой з ім ня можа сьпірацца навет такі чысты славянін, як паляк. Штогоднімі памерамі новабранцаў устаноўлена, што белаpyсы найбольш бываюць сярэдняе ўросласьці; яны

Рыс. 52. Стары гаспадар.

ніжэйшыя ад украінцаў і латышоў, роўныя з маскоўцамі і шмат вышэйшыя за палякаў. Прыблізны сярэдні рост навабранцаў[1]: беларусы-каля 1640 мілімэтраў, украінцы - 1650 мм., латышы 1670 мм., ліцьвіны - 1640 мм., маскоўцы - каля 1640 мм., палякі - 1620 мм. У розных частках Беларусі ўросласьць гэтая няроўная. Найбольш нізкае ўросласьці

  1. Саўсім дарослыя людзі - крыху вышэйшыя.