Старонка:Географія Беларусі.pdf/114

Гэта старонка не была вычытаная

навабранцы ў цэнтральным Палесьсі ды Радані, найбольш высокія - ў паўночнай Віцебшчыне, ды наагул у Заходняй Беларусі. Абыймо грудзей у беларуса гэтка сама сярэдняе. Наагул беларус мае крэпкі, выносьлівы організм. Будова цела яго крыху далікатнейшая, чым у маскоўца. Аб'яўляецца гэта і ў агульным яго выглядзе і асабліва ў рысах твары - тонкіх і мягкіх , як у праўдзівага эўропэйца і славяніна. Скулы ў беларуса, прыкл., ня гэтак рэзка выдаюцца, як у татараў ды маскоўцаў, мясісты нос спатыкаецца рэдка. Коляр скуры ў беларуса звычайна белы. Коляр вачэй і валасоў бывае розны, але паміж беларусаў, раўнуючы да іншых суседніх нацыяў, асабліва вялікі % людзей з блакітнымі і шэрымі вачыма; тай сама часьцей у нас спатыкаюцца людзі з сьветлымі валасамі, а % чыстых брунэтаў малы. Што датычыць будовы галавы, дык на паўдні і паўднёвым усходзе выразна пераважае тып з кароткай, круглай галавою, а на поўначы ўсё большае значэньне мае тып з даўгаватаю галавою.

Гэткі пераважаючы фізычны

Рыс. 53. Беларускі шляхціц.

тып беларуса.

Спатыкаюцца аднак у нас мяйсцовасыці з беларускім насяленьнем, але іншых тыпаў, прыкл. З асабліва вялікаю ўросласьцяю, брунэтаў і г. д.