Старонка:Географія Беларусі.pdf/115

Гэта старонка не была вычытаная

Часта гэта паказуе нам сьляды якое небудзь старадаўняе колёнізацыі, ад якое іншага і ўспаміну не засталося апрача ўросласьці ці колеру валасоў, Каля этнографічных межаў Беларусі тып беларуса часта зьмяняецца, бо там ідзець і да апошняга часу зьмешаваньне Беларусаў з іншымі народамі (мэтысацыя). Асабліва гэга значна у ўсходняй Смаленшчыне, дзе беларусы мяшэюцца з маскоўцамі, ды ў паўднёвым Палесьсі, дзе зьмяшаўшыся з украінцамі (было гэта, відаць, досіць ужо даўно), яны стварылі асобны этнографічны тып пінчукоў, пераходы ад беларусаў да ўкраінцаў. Вопратка (рыс. 56, 64). Беларуская Нацыянальная вопратка бывае найчасьцей белага ды сьветла-шэрага калераў. Мужчынская вопратка складаецца з кашулі з адкладаным каўняром, завязаным жычкаю (вузенькаю стужачкаю), або каляроваю хустачкаю (шалікам). Кашуля падпіразуецца паяском, а наверх на яе надзяваецца камізэлька. Палатняныя або з саматканнага корту штаны закладаюцца ў боты, або ў парцянкі ад лапцей. Верхняю адзежаю служаць насоў і сьвіта. Найчасьцей як сьвяточная вопратка і наагул для выхаду на людзі ўжываецца мужчынамі і кабетамі сьвіта з белага, найбольш, сукна хатняга вырабу. Шыецца яна да стану, мае дзьве распоркі з бакоў (што яе рэзка адрозьнюе ад маскоўское "поддевки"); берагі сьвіты і кішэні абшываюцца або скураю, або каляроваю тасемкаю. Гэтакаю-ж

Рыс. 54. Селянін з пад Менску.

тасемкаю вышываецца і нейкі рысунак на грудзёх . Насоў шыецца з палатна і мае, найбольш такую самую форму, як і сьвіта.

На галаве мужчыны носяць мяйсцамі шапкі з хатняга сукна магеркі, а найбольш нейкія купленыя шапкі. Жаночная вопратка (рыс. 56, 61) складаецца з вышытае на рукавох кашулі, саматканае каляровае з прыгожым рысункам спадніцы, або андарака, і гарсэціка, ці кітліка, з сукна, а то і шоўку ды аксаміту, які надзяваецца на кашулю. Заместа гарсэціка часта надзяваецца