Старонка:Географія Беларусі.pdf/116

Гэта старонка не была вычытаная

звычайны каптан. На галаве замужнія кабеты носяць наметкі (рыс. 57) з даўгое палатніны, якою абкручуецца галава, а канцы спускаюцца ўніз. Носяць гэтак сама чапцы і найзвычайней – хусткі.

Беларуская нацыянальная вопратка мае ў сабе шмат прыгожага; няма каму, аднак, у нас на вёсцы яе належн ацаніць. Места і салдатчына прышчапляюць вёсцы грубы смак да меставых модаў; да гэтага яшчэ далучаецца дзешавізна фабрычных тканін, раўнуючы іх да самадзелкавых і дзякуючы ўсім гэтым прычынам нацыянальная вопратка шмат дзе пачала гінуць; яе замяняюць вопраткі з крамніны, пашытыя "як у паноў".

Інтэлігенцыя вясковая ў нас, на жаль, саўсім нядбае аб нацыянальнай вопратцы навет, наадварот, паглядае часта на яе звысока, сама стараючыся пераймаць

Рыc. 55. Беларускія тыпы.

"панскія моды" і "панскія звычаі". Ўсё ж шмат дзе вопратка гэтая дажыла да нашага часу ў поўнай чыстаце і цяпер, калі настроі беларускага грамадзянства значна зьмяніліся ў нацыянальным кірунку, пэўне не загіне.

Будоўля. Беларускі селянін жывець у дзераўляных хатах (рыс.58), якія ў невялікіх сем'яў складаюцца з аднаго вялікага пакою, клеці і сянец. У большых ды больш заможных сем'ях дабудоўецца другі і трэці пакой. Да клеці ж прыстаўляецца паветка, дзе перахоўвуюцца гаспадарскія прылады і дрэва, хлявы, так што ўвесь будынак звычайна выцягнуты ў адну лінію. Асобна, дзе-небудзь