Старонка:Географія Беларусі.pdf/121

Гэта старонка не была вычытаная

Рыс. 63. Веска ў Наваградчыне зімою.

Характар беларуса. Розныя аўтары пa рознаму апісавалі характар беларуса. Каб давесьці, што беларусы ёсьць нейкаю ніжэйшаю расаю, а гэта было патрэбна нашым імпэрыялістычным суседзям, шмат хто з этнографаў пануючых народаў прадстаўляў беларуса напоў-дзікуном. Трэба было шмат сумленнае працы праўдзівых вучоных, каб разьвеяць гэтыя памылковыя пагляды.

Беларусь ня мае ў характары тае рызыкі, адкрытае і грубае прастаты, характэрнае для маскоўца; ня мае, йзноўжа, лёгка-думнасьці, сьвецкасьці і самахвальства, якімі гэтак часта вызначаюцца палякі. І ад украінца, з якім беларус мае наагул шмат супольнага, адзначаецца ўсё-ж ён сваім шчырэйшым сэрцам, ды можа, крыху большаю рухавасьцяю. Наагул, характар беларуса больш паважаны, спакойны і рахманы з добра разьвітаю воляю, панаваньнем над сабою і вытрываласьцяю ў працы. На першы пагляд здаецца беларус крыху недаверчывым і скрытным; у кожным разе ён ни гэтак лёгка зыходзіцца з людзьмі, як масковец.

За тое, як толькі ён абзнаёміцца з новым чалавекам і пераканаецца ў яго няшкоднасьці, робіцца ён і даверчывым, і шчырым, можа не празмеру, але ў кожным разе нагэтулькі, каб завязаць самыя прыязныя адносіны.

Беларус добры гаспадар, шануе капейку, а крыху можа і скупаваты. Гэта не перашкаджае, аднак, яму быць вельмі гасьцінным; як можа ні ў аднаго з народаў перахавалася ў беларусаў гэтая старая славянская цната. Ведаюць добра аб гэтым людзі, якім даводзілася пехатою праходзіць па Беларусі. Падарожнага ў беларускай хаце вельмі ахвотна прыймуць, накормяць і ня толькі ня возьмуць за гэта платы (што ўважаюць сабе за абразу), але яшчэ й падзякуюць, што зайшоўся. Беларус ізнoў-жа любіць павесяліцца; вясёласыць у яго шчырая, ад усяе душы;