Старонка:Географія Беларусі.pdf/122

Гэта старонка не была вычытаная

гэта відно ўжо з адпаведных песьняў, прыкл. прыпевак да танцаў.

Рыс. 64. Даўнейшыя беларускія тыпы.

Ёсьць у характары беларуса адна важная рыса, якую згодна прызнаюць усе лепшыя этнографы. Беларус ня помніць злога і лёгка даруе сваім крыўдзіцялём. Пачуцьцё помсты ў ім неразьвіта, што адрозьнюе яго навет ад украінца, дый шмат ад якіх народаў. Гэтая рыса беларускага характеру мела мусіць немалое значэньне ў беларускай гісторыі. Агульна ведама, што беларус у мінуўшчыне асабліва ваяўнічым настроем ніколі не вызначаўся і часткаю праз гэта, мусіць, у тыя часы, калі адны народы будавалі сваю дзяржаўнасьць і незалежнасьць на няволі і прыгнечаньні другіх, трапіў ён ня ў лік першых - прыгнятаючых, а ў лік другіх прыгнечаных. Цікава адзначыць, што, ня гледзячы на гэта, беларус у расейскай арміі лічыўся найлепшым салдатам: адважным, цьвёрдым, вытрывалым. Недахват ваяўнічасьці, значыць, трэба тлумачыць толькі гэтай лагоднасьцяю, рахманасьцяю беларускага народнага характару; беларус рад каму хаця саступіць, абы была згода. Зразумела, што пры гэткай лішняй, можа,