Старонка:Географія Беларусі.pdf/123

Гэта старонка не была вычытаная

міралюбівасьці гісторыя беларускага народу і не магла ўлажыцца іншым спосабам, як яна ўлажылася. Беларус быў увесь час вельмі прыдатным да ролі грамадзяніна будучыны, тае будучыны, калі справядлівасьць запануе між народамі, але быў мала падгатаваным да змаганьня за быт, за жыцьцё, якое йшло вакола яго і яго коштам, але на яго шкоду. Варта яшчэ адзначыць, што беларус саўсім ня знае рэлігійнага фанатызму ды шовінізму. Ня гледзячы на ўсё стараньні розных клерыкальных і шэвіністычных групаў абудзіць у ім расавую або рэлігійную нянавісьць, гэта саўсім блізка не ўдавалася: беларус як найляпей жывець з сваімі суседзямі розных вераў ды розных нацыяў. Часта можна заўважыць, што беларускі селянін ходзіць па чарзе і ў царкву і ў касьцёл з аднолькавай набожнасьцяю, ня гледзячы на забароны і дакоры духовенства, а найлепшым яго дарадчыкам у справах практычных звычайна ёсьць вясковы крамнік-жыд.

Тых навет хто прадстаўляў сабе беларуса з найгоршага бокузаўсёды дзівіла прыгожасьць і багацьце яго народнае паэзіі, якую стварыў ён у жыцьці цяжкім, запрацаваным, загнаным. Мае беларус душу мягкую, з надззычайна разьвітаю ўражлівасьцяю ды фантазіяю. Дзякуючы ім стварыў ён бяз ліку цудоўных казак і прыгожах высокапоэтычных песьняў, насяліў сьвет вакола сябе разнароднымі духамі, благімі й добрымі, і жывець напалову ў сьвёце гэтых духаў, не раўнуючы бы які чараўнік. У варунках народнае цемнаты гэткая асаблівасьць беларускае душы параджае з аднаго боку бяз меры ўсякіх забабонаў, часамі навет і шкадлівых. З другога боку багацьце творчае энэргіі выяўляе беларус у цэлым кульце орыгінальных звычаяў і абрадаў якімі абстаўлена ўсё яго жыцьцё ад калыскі да магілы. Гэтыя звычаі і абрады, ў большасьці вельмі цікавыя, прыгожыя і поэтычныя, цесна зьвязаны з працоўным жыцьцём беларускага селяніна і сымболізуюць паасобныя момэнты гэтага жыцьця. На кожную пару году, кожную палявую работу мае вясковы беларус асобныя абрады і звычаі, асобныя песьні. Вясну ён спатыкае песьнямі - закліканьнямі, якія пяе вясковая моладзь, вышаўшы на абтаяўшы ад сьнегу ўзгорак у полі. Маладую рунь і свае надзеі на ўраджай вітае ён вялікоднымі песьнямі; веснавы расьцьвет прыроды і аканчальную перамогу лета над зімою - сёмушнымі звычаямі.