Старонка:Географія Беларусі.pdf/124

Гэта старонка не была вычытаная

У часе летняга сонцастаяньня, калі прырода ў найбольшай сіле ды красе, беларус сьвяткуе найпрыгажэйшае свае сьвята купальле, сьвята выразна сымболізуючае рух сонца і яго жыватворную дзейнасьць. Прыгожымі старасьвецкімі песьнямі і абрадамі адзначаюцца у нас дні зажынак і дажынак , ды сьвяты ўраджаю і сялянскае заможнасьці: багач, дзяды, каляды і г. д. А калі ўспомніць увесь ход абрадаў беларускага вясельля, або хрэзьбінаў, дык трэба прызнаць, што беларускі селянін стварыў абрадавы культ шмат багацейшы, чым усе суседнія з ім народы. Праняты наскрозь поэзіяю працы, ен ёсьць бязумоўна карысным і патрэбным элемэнтам у нялёгкім сялянскім жыцьці.

Тады, як у казках і легендах, ды ў народных звычаях адбіваецца багатая фантазія беларуса, ў песьнях выяўляецца глыбіня яго душы, далікатная, поэтычн ая, глыбака задуманая, і найчасьцей нейкая

Рыс. 65 Беларус (з абраза Репіна)

засмучаная. Богушэвіч у "Дудцы Беларускай" гаворыць аб беларускай жалейцы, што яна „енча, а ня йграе, як ні выйгравай ты, а яна смутная", смутны голас дае. Гэныя словы можн а сьмела аднесьці і да народнае беларускае песьні; калі ня зьмест, дык голас яе у большасьці поўны з адумы і смутку. Гэта можа і зразумела. Ў жыцьцёвай і гістарычнай барацьбе гэтулькі разоў беларус меў няўдачы, што жыцьцёрадасны і сьвяточны настрой ніяк ня можа у яго быць частым і звычайным.

Прававыя паняцьці беларускага селяніна і беларускае звы-чаёвае права найляпей можна выясьніць, разглядаючы склад і будову сялянскае сям'і. Ўва ўсёй блізка Беларусі, апрача самага крайняга яе ўсходу пануе гэтак званая парасейску "падворная" форма землеўладаньня, пры якой зямля належыць, як уласнасьць, да асобнае сялянскае сям'і і пераходзіць у ей, як спадчына," ад бацькоў да дзяцей і да сваякоў. Гэтая форма землеўладаньня моцна адрозьнюецца ад пануючае ў Расеі "обшчыннае" формы, калі зямля належыць да цэлае вясковае грамады і ў разе патрэбы перадзяляецца паміж асобнымі гаспадарамі.

Такім чынам і ўласьнікам і гаспадаруючай сілай на зямлі ў нас ёсьць сям'я. Сем'і ў беларускай вёсцы часта бываюць дужа вялікія па 30 - 50 і больш чалавек.