Старонка:Географія Беларусі.pdf/125

Гэта старонка не была вычытаная

Пакуль жывы стары бацька пры ім жывуць жанатыя сыны і ўнукі, разам працуюць і ўсю гаспадарку маюць супольную. Часамі і пасьля сьмерці бацькі сям'я ўтрымліваецца; на мейсца бацькі гаспадаром становіцца старэйшы сын, іншыя яго слух аюць. Здараецца гэта, аднак, рэдка. Часьцей-жа пасьля сьмерці бацькі вялікая сям'я дзеліцца, і браты разыходзяцца кожын на сваю асобную гаспадарку.

На чале сям'і н аагул стаіць гаспадар: ён кіруе работаю, яе парадкам, судзіць малодшых, загадуе грашыма. Ўлада яго аднак моцна абмяжаваная. Свае загады ён робіць парадзіўшыся з іншымі сябрамі ся м'і; калі-ж выявіцца, што гаспадар няздольны весьці гаспадарку, бывае, што сям'я замяняе яго іншым сваім сябрам. Прыкл., на мейсца бацькі - п'яніцы становіцца сын, калі ён сам лепшы. Ў беларускай ся м'і саўсім няма тога дэспотызму, які пануе ў маскоўскай сялянскай сям'і ды наагул на ўсходзе. Жанкі лічацца раўнапраўнымі сябрамі ся м'і, а гаспадыня па свайму значэньню саўсім ня меншая ад гаспадара. Яна, праўда, "загадуе сваёй асобнай галіною працы - каля хаты і ў хаце, але мяшаецца і у "мушчынскую" гаспадарку; ўплыў яё залежыць, ведама, ад асабістых здольнасьцяў. Кабета ў беларускай сям'і мае сваю ўласную маетнасьць, якая складаецца з пасагу і грошай ад прадажы ўсялякіх прадуктаў жаночае гаспадаркі - за масла, курэй, яйкі і г. д.

Беларуская ся м'я часта прыймае да сябе здольнікаў, староньніх людзей, якія за сваю працу карыстаюцца ўсімі правамі сем'яніна навет спадчынаю зямлі. Гэты факт саўсім выразна выяўляе, беларуская cялянскaя ся м'я ёсьць перад усім організацыяю працы. Усе ўнутраныя адносіны ў ся м'і пабудаваны на працоўным прынцыпе і навет асабістае жыцьцё прыносіцца яму ў ахвяру. Гэтак; жэняцца ды выходзяць замуж у нас на вёсцы часта толькі для таго, каб мець патрэбнага ў сям'і работніка.

Апошнія часы парадкі ў беларускай ся м'і пачынаюць зьмяняцца. Сярод крыху адукаванае маладзежы расьце пэўны індывідуалізм, імкненьне да асабістага, незалежнага жыцьця. З гэтае прычыны ўсё часьцей і часьцей здараюцца разьдзелы паміж братамі яшчэ за жыцьця бацькоў і вялікія патрыярхальныя сем'і робяцца рэдкасьцяю, асабліва у мяйсцовасьцях каля чыгункі ды пад местам. Аднак і ў меншай на лік сям'і пануюць у значнай меры старыя пагляды і звычаі. Мэтаю сям'і застаецца перад усім належная організацыя працы.

Рэлігійныя адносіны. Беларусы бываюць найбольш дзьвёх вераў — праваслаўныя і каталікі. Сустракаюцца беларусы і іншых вераў — кальвіны, стараверы, мусульмане, але іх вельмі мала. Паміж беларусамі каталікамі і праваслаўнымі апрача веры ніякае балей розьніцы няма. Толькі цёмныя і несьвядомыя людзі, альбо ашуканцы, бывае, кажуць, што каталікі — гэта палякі, а праваслаўныя — маскоўцы. Якой-бы веры ні дзяржаўся беларус, ён усё роўна беларусам астаецца. У вялікшай часьці Беларусі, беларусы каталікі і праваслаўныя жывуць перемяшаўшыся. Але ў усходняй Беларусі (Магілеўшчына, Смаленшчына) вялізазная большасьць праваслаўных, а ў заходняй (Віленшчына, частка Горадзеншчыны і Віцебшчыны) большасьць каталікоў, а праваслаўных мала. (рыс. 66).