Старонка:Географія Беларусі.pdf/126

Гэта старонка не была вычытаная

Беларусаў праваслаўных лічаць у тры разы балей чымся каталікоў, значыцца першых ёсьць каля 9-х міліёнаў, а другіх каля 3-х міліёнаў.

Культурнае жыцьцё беларусаў да апошняга часу прадстаўлялася, наагул кажучы, няцікава. З таго часу, як старая беларуская культура пасьля свайго пышнага расьцвету ў XVI і XVII вякох упала, а адукаванае грамадзянства ў значнай большасьці прыняло польскую культуру і мову, масы беларускага

Рыс. 66. Рэлігія беларускага насяленьня.

народу замкнуліся ў крузе народнае творчасьці, народнае мудрасьці, пераказванае ад пакаленьня да пакаленьня. Уплывы чужых культураў толькі ледзьве значнымі сьлядамі адбіваліся на народнай творчасьці і жыцьці беларускага селяніна. Калі-ж пасьля ўпадку Польшчы, польскае і спольшчанае грамадзянства горача ўзялося за прасьвету, тады на працягу больш як паўвека ў краі нашым запанавала польская школа і польская культура. Не без карысьці яны былі для краю, але спольшчылі да канца беларускую шляхту; да сялянства аднак іх уплывы не дайшлі. Пасьля апошняга польскага паўстаньня 1863 г. расейцы пачалі зялезнаю рукою заводзіць у краі свае парадкі, а перад усім свае школы, адначасна ціснучы і касуючы польскія. Начас пачатку вайны расейская школа у Беларусі вельмі моцна разраслася, пашырылася і зрабілася вельмі паважным фактарам у краёвым жыцьці. Так сама, як і польская школа, яна была чужою для беларуса, і мела заданьнем перарабіць яго на маскоўца. Аднак мела яна і свой карысны бок, як карысна наагул усякая прасьвета. Асаблівай-жа заслугаю расейскае школы трэба лічыць тое, што яна дала магчымасьць прасьветы шырокім народным масам, дала ім магчымасьць выдзяліць сваю ўласную інтэлігенцыю, якая ужо распачала будаваньне ўласнае беларускае школы і культуры. Перад вайною ў Беларусі істнавала каля 10. 000 расейскіх пачаткавых школ з поўміліёнам вучняў. На кожную тысячу жыхараў у Беларусі было каля 45 вучняў, пры гэтым найбольшы процант вучняў быў на ўсходзе - ў Магілёўскай, Смаленская і Чарнігаўскай губэрнях, а найменшы - ў заходняй Беларусі, ў Віленшчыне і Горадзеншчыне. Цікава адзначыць, што граматнасьць насяленьня, ня гледзячы на