Старонка:Географія Беларусі.pdf/127

Гэта старонка не была вычытаная

большы лік школ на ўсходзе была там меншая, чым на захадзе; з даложанае таблічкі.

Расейская школа і граматнасьць ў Беларусі.

Губэрні:

Горадзенская Віленская Віцебская Менская Магілёўская

На кожную 1000 жыхараў выпадала (у 1897 г.).

Вучняў расейскіх школ.

42 42 46 42 65

Неграматных.

620 620 670 760 780

можна навет зрабіць такі дзіўны вывад, што расейскія школы перашкаджалі народнай прасьвеце, і пашыралі няграматнасьць. Справа аднак тлумачыцца да пэўнай меры тым, што на захадзе частка насяленьня, асабліва беларусы каталікі, байкатавала расейкія школы: дзяцей па хатах вучылі г. зв. дарэктары, хатнія вучыцялі, звычайна без вялікае адукацыі. Але з другога боку трэба адзначыць, расейская школа ў Беларусі была далёкая ад дасканаласьці з боку пэдагогічнага.

Вучні - беларусы, не разумеючы расейскае мовы, мусілі гэтак шмат часу і энэргіі страціць на абзнаемленьне з ёю, што не маглі добра ўсвоіць самы зьмест школьнае навукі, і выйшаўшы з расейскае школы хутка

Рыс. 67. Лік вучняў (у % да агульнага ліку насяленьня) ў Беларусі і ў Нямеччыне.

забываліся ўсё, чаго вучыліся праз 4 - 5 гадоў, ды ізноў рабіліся няграматнымі.

Да таго-ж трэба заўважыць, што й лік гэтых школ быў ня дужа вялікі. Ў старонах з агульным навучаньнем (прыкл. у Нямеччыне) ў пачаткавых школах вучыцца каля 20% насяленьня, тады як у нас, у лепшым выпадку было 6%. (Рыс. 67, 68).

Было ў Беларусі перад вайною каля 100 гімназіяў з 40 тысячамі вучняў і каля 90 спэцыяльных школ (вучыцельскіх, гандлёвых, гаспадарскіх і інш.) з 8 тыс. вучняў. Вышэйшыя школы істнавалі ў першай палове XIX в. (Віленскі Унівэрсітэт (pыс. 69). Гарыгарэцкі Гаспадарскі Інстытут, Полацкая Акадэмія), але былі закрыты расейскім урадам. Апошняя з іх