Старонка:Географія Беларусі.pdf/128

Гэта старонка не была вычытаная

- Гарыгарэцкі Інстытут істнавала да 1863 году. Перад вайною ні аднае вышэйшае школы ў Беларусі ня было.

Толькі ў часе вайны пачала адраджацца беларуская школа; значна пашырацца пачала яна пасьля рэволюцыі. Ў нашым часе істнуець ужо ў Менску Беларускі Дзяржаўны Унівэрсітэт, ды ў Вільні істнуе Унівэрсітэт з польскаю выкладовай моваю, а ў Смаленску й Віцебску - вышэйшые школы, ў якіх выклады йдуць толькі парасейску. Істнуе некалькі дзесяткаў сярэдніх беларускіх школ і шмат ніжэйшых, прычым у паасобных частках Беларусі ўжо заводзіцца агульнае навучаньне. Істнуе шмат беларускіх культурных організацыяў і ўстановаў па ўсёй Беларусі, а разбуджаныя нацыянальным адраджэньнем і рэволюцыяю народныя масы актыўна далучаюцца да культурнага жыцьця і творчасьці.

Рыс. 68. Граматнасьць насяленьня у Беларусі і ў Нямеччыне.

§ 29. НАЦЫЯНАЛЬНЫЯ МЕНШАСЬЦІ.

Важнейшымі нацыянальнымі меншасьцямі ў Беларусі з'яўляюцца - жыды, палякі і маскоўцы. Іншыя нацыянальныя мёншасьці значна меншыя лікам.

Жыды пачалі сяліцца ў Беларусі ад часоў Вітаўта. Прыйшлі яны да нас праз Польшчу з Нямеччыны; адтуль яны прынесьлі і сваю мову, якой гавораць дагэтуль, г. зв. жаргон, або новажыдоўскую мову; яна вельмі блізкая да нямецкае мовы, але на яе мелі ўплыў і іншыя мовы. Моляцца-ж жыды ў даўнейшай жыдоўскай мове (абэ гэбрайскай), у якой гаварылі яны кaлісь, як яшчэ жылі ў Палестыне.

Быт жыдоўскага насяленьня знаходзіцца ў залежнасьці ад дзьвёх важнейшых прычынаў: ад загадаў жыдоўскае рэлігіі, якімі вызначаецца амаль што ня кожны крок людзкога жыцьця, і, з другога боку, спэцыяльнымі проціжыдоўскімі законамі розных урадаў; ў апошнія часы асабліва гэтым уславіўся маскоўскі ўрад. Па расейскім законам, якія нядаўна яшчэ ў нас мелі сілу, жыды мелі права жыць толькі ў Беларусі, Польшчы і заходняй Украіне. Па ўсходняй мяжы гэтых краёў ішла г. зв. "черта оседлости", на ўсход ад якое, ў прасторах Маскоўшчыны жыд ня меў права жыць. Шмат абмежаваньняў істнавала для жыда і на захад ад "черты". Ён перад усім ня меў права жыць у вёсках, а толькі ў мястэчках; гэта, між іншым і было аднэю з прычынаў вялікае гушчыні мястэчак у Беларусі, дый тога, што ў местах і мястэчках Беларусі жыды складаюць усюдых блізка болшасьць насяленьня. З другога боку гэтыя законы не дапускалі жыдоўскія масы да земляробства. Толькі рэдка калі удавалася жыдом дастаць кавалак зямлі, каб залажыць там земляробскую колёнію. Гэткіх