Старонка:Географія Беларусі.pdf/129

Гэта старонка не была вычытаная

колёніяў ёсьць досіць многа ў Беларусі; яны паказуюць, што жыды маглі-б быць саўсім някепскімі земляробамі.

Рыс 69. Віленскі Унівэрсітэт. Астрономічная обсэрваторыя.

Была жыду закрыта дарога да дзяржаўнае ды шмат якое грамадзкае службы. Заставалася яму займацца толькі гандлем ды рамяством і прамысловасьцяю. Ў гандлёвай справе жыды гэтак выспэцыялізаваліся, што спрытнейшых ад іх гандлёвых пасрэднікаў няма. Але вельмі значны % жыдоў займаецца рамяством (шаўцы, краўцы, бляхары, кавалі і г. д.), дробнымі промысламі (вазакі, анучнікі), працуюць работнікамі ў буйной прамысловасыці і як хатняя служба. Сціснутыя ў мястэчках і местах нашага краю яны змушаны конкураваць між сабою, і затым навет - гандляры жывуць небагата; маса-ж