Старонка:Географія Беларусі.pdf/131

Гэта старонка не была вычытаная

яны найбольш гандлем; рамяством, а мяйсцамі - гародніцтвам; да земляробства вялікага замілаваньня ня маюць.

Некалькі дзесяткаў тысяч татараў, якія жывуць у Беларусі пасяліліся тут яшчэ ў часы Вітаўта, які іх запрасіў да сябе на вайсковую службу. Дзякуючы свайму нязначнаму ліку яны саўсім блізка зьліліся з акружаючым беларускім насяленьнем, адрозьнюючыcя ад яго толькі музульманскаю рэлігіяю. Гавораць яны найбольш пабеларуску. Асобную і цікавую этнографічную групу прадстаўляюць цыганы, выхадцы з Індыі, якія гавораць сваёй моваю і вядуць качавоё жыцьцё. Частка іх, праўда, пакрысе асядае ў местах і бярэцца за рамяство.

§ 30 ЭTHOГPAФІЧHЫЯ І ГІСТАРЫЧНЫЯ МЕЖЫ БЕЛАРУСІ.

Тыя межы, якія аддзяляюць прастор, заселены ў большасьці беларусамі, ад прастораў занятых іншымі народамі, называюцца этнаграфічнымі межамі Беларусі. Як ведама, мяжуецца беларускі прастор з польскім, літоўскім, латыскім, маскоўскім і ўкраінскім (рыс. 70).

Мяжа беларускага й польскага прастораў ідзе ад м. Мельніка, што над Бугам, па гэтай рацэ ўніз, пасьля па р. Нурцу і далей пераходзіць на р. Нарву і Бабёр. Далей мяжа кіруецца на Аўгустоўі, падыйшоўшы да самае нямецкае мяжы, пераходзіць пасьля ў край Літоўскі. Мяжа з ліцьвінамі йдзець каля мястэчкаў Друскенікі, Рудзішкі, Еўе, Мусьнікі, Янішкі, Сьвянцяныі Езяросы (Нова-Аляксандраўск).

Ад Езяросаў пачынаецца мяжа з латышамі. Идзе яна праз м. Ілукшты , Вышкі, Дагду, м. Люцын і да станцыі Корсаўкі.

Ад ст. Корсаўкі пачынаецца мяжа беларуска - маскоўская. Яна йдзець каля м. Апочкі, Вялікіх Лукаў, вярхоўя Дзьвіны ў кірунку на м. Ржэв у і Зубцоў, датыкаючыся тут р. Волгі. Адгэтуль мяжа павяртае на паўдня, нейкі час ідзе па верхнім Дняпры аж да Дарагабужу. Не даходзячы гэтага места мяжа паварочавае крыху на ўсход, а пасьля йдзець ізноў у паўднёвым кірунку на места Бранск і далей па р. Дзясьне да м. Грамяча.

Ад м. Грамяча ўжо пачынаецца беларуска - ўкраінская мяжа. Йдзець яна адгэтуль на поўдзень і паўднёвы ўсход, перасякаючы папалам Чарнігаўшчыну, аж пакуль ня трапіць да Дняпра каля Любеча. Ад Любеча мяжа йдзе ўніз па Дняпры да вусьця Прыпяці і там трапляе на старую гістарычную беларуска ўкраінскую мяжу, якая йдзе цераз пустынныя лясы й балоты, што ляжаць на паўдня ад Прыпяці (Вялікія Галы й іншыя). Гэная мяжа ў нядаўныя часы разьдзяляла Менскую і Горадзенскую губэрні ад Валынскае. Гэткім парадкам даходзіць мяжа Беларусі да Бугу каля места Ўладавы і далей ідзе ўніз па ім аж да м. Мельніка. Ў Мельніку канчаецца мяжа беларусаў з украінцамі і пачынаецца мяжа з палякамі. Найдаўжэйшая мяжа Беларусі - з Украінаю; яна цягнецца каля 1000 вёрст.

__________

  • ) Шмат безстароньней, прынамсі, чым апошнія польскія перапісы.
    • ) Ёсьць і беларусы стараверы, быт якіх мала выдзяляецца ад быту беларусаў іншых вераў.