Старонка:Географія Беларусі.pdf/132

Гэта старонка не была вычытаная

Рыс. 70 Гістарычныя межы на прасторах Беларусі.

Увага. Крыжыкамі назначана мяжа В. Кн. Літ. Перад Люблінскай Вуніяю; сьветлымі колкамі – мяжа пасьля Любл. Вуніі (1569).

Мяжа з Маскоўшчынаю цягнецца на 900 вёрст, мяжа з Літвою - 400 вёрст, з Польшчаю - каля 250 вёрст і з Латвіяю - каля 200 вёрст.

На нашых межах з Маскоўшчынаю праз увесь час гісторыі Беларусі йшлі войны, якія спусташалі месты і вёскі і не давалі людзём добра асесьці і завесьці гаспадарку. Дзеля гэтага тамака даўнейшае поле пазарастала лесам і цяпер Беларусь ад Маскоўшчыны аддзяляюць вялікія лясы - Вокаўскія, Бранскія ды іншыя. Ад Украіны Беларусь аддзелена або глыбокімі рэкамі, або непраходнымі балотамі. Вялікія пушчы растуць і ўздоўж нашых межаў з Польшчаю ды Нямеччынаю (Белавежская, Горадзенская), дый балотаў там даволі. А па нашых межах з Літвою ды Латвіяй няма ні лясоў вялікіх, ні рэкаў, ні балотаў; толькі вазёраў ёсьць там шмат.