Старонка:Географія Беларусі.pdf/133

Гэта старонка не была вычытаная

Гістарычныя межы. Гэтак выглядаюць сучасныя межы Бeларусі. Ў мінуўшчыне Беларусь ня раз была аддзелена ад cyседзяў дзяржаўнымі межамі. Ня раз гэтыя межы рэзалі яе самую на часткі, не раўнуючы, як цяпер, а заўсёды пакідалі яны па сабе значны сьлед, які мае географічнае значэньне.

Першыя пэўныя весткі аб Беларусі адносяцца да IX веку па Нар. Хр. Аб тым, што было ўпярод мы можам толькі дадумавацца, апіраючыся перш-на перш на данныя здабытыя раскопкамі курганаў. (рыс. 71). Гэныя данныя кажуць, што старана нашая

была заселена яшчэ ў самай далёкай мінуўшчыне — балей за 1500 гадоў назад. Ведама, цяжка ўгадаць які тады тут народ жыў, але некаторыя вучоныя думаюць, што гэта маглі быць прэдкі беларусаў. На берагох тады яшчэ быўшага Гэродотавага мора яны жылі цэлымі аселіцамі, вёскамі; далей-жа на поўнач, у Наддзьвіньне заходзілі толькі невялікія групы іх. Народ гэты ўжо вёў гандаль з сваймі суседзямі.

У пазьнейшыя часы аб нашай старане пачалі пісаць розныя грэцкія географы і гісторыкі. Яны зьмяшчалі тут народы з рознымі іменьнямі, апавядалі аб іх і аб самай старане шмат фантастычнага, але іхныя весткі мала памогуць нам дзеля свае супярэчнасьці. Вучоныя нашых часоў будуюць свае ўласныя гіпотэзы аб тым які народ жыў на прасторах цяперашняе Беларусі і чым ён займаўся.

Рыс. 71. Спрадвечныя могілкі.

Лічаць, што досыць значная частка Беларусі ў даўныя часы была занята літоўскімі і фінскімі пляменьнямі; асабліва першымі. Аднак у Прыпяцкім Палесьсі аж да Бярэзіны, як усе згаджаюцца, жыў народ славянскага плямя — прэдкі беларусаў. З часам яны крыху адціснулі сваіх суседзяў — адных на захад, другіх на паўночны ўсход і занялі блізка той прастор, які цяпер займае Беларускі Народ.

Полацкі пэрыод. Подлуг першага летапісу ў IX веку на Беларускай Зямлі жылі тры славянскія пляменьні — крывічы, дрыгвічы і радзімічы.

Крывічы займалі паўночную Беларусь. Яны жылі па ўсім Наддзьвіньні і па верхнім Дняпры і спускаліся на паўдня аж да Вельлі і вытокаў Сожа і Дзясны. На поўнач і ўсход пад крывічамі лічыліся прасторы ляжачыя за цяперашнімі межам Беларусі, найбалей ля Верхняе Волгі і яе прытокаў. У зямлі крывічоў былі такія гарады, як Полацак, Віцебск, Смаленск, Менск, Лагойск і