Старонка:Географія Беларусі.pdf/135

Гэта старонка не была вычытаная

мячом цераз усю Беларусь з канца ў канец, а ў забранай частцы пазаводзілі свае маскоўскія парадкі, панасялялі маскоўскіх людзей, а тамашніх беларусаў масамі высялялі ў Маскоўшчыну.

Настаў у Маскве „смутны час“ і яе наступная сіла троху аслабела. Карыстаючыся гэтым Літва, якая тады ўжо была ў зьвязі з Польшчаю, адабрала назад тое, што заваяваў Васіль III і Іван IV, адабрала Смаленск і йзноў давяла мяжу Літвы-Беларусі да яе прыроднага палажэньня. Па Дэўлінскаму замірэньню мяжа паміж Масквою і Літвою праходзіць па Дзясьне і верхняму Дняпру — значыцца па тэй мяжы, якая і цяпер дзеліць Беларускі Народ ад Маскоўскага. Узноў Беларусь злучылася, але не надоўга. Пасьля цяжкіх войнаў, па Андрусаўскай згодзе Маскоўшчыва ізноў адабрала Смаленшчыну і Чарнігаўшчыну. Мяжа ўстаноўлена была акуратна па цяперашніх усходняй і паўночнай межах Магілеўскае і Віцебскае губэрняў.

У гэткім стане заставалася Беларусь ажно да разьдзелаў Польшчы. Па першаму разьдзелу (1772 г.) Масква забрала паўночную і ўсходнюю Беларусь. Мяжа праходзіла па Дзьвіне і па Друці. У другі разьдзел (1793 г.) да Масквы адыйшла Меншчына і прылягаючыя паветы. Мяжа ішла ад Дзьвінска на Пінск. Урэшце па 3-му разьдзелу да Масквы адыйшла ўся Беларусь апрача паветаў Беластоцкага, Бельскага, Сакольскага і Аўгустоўскага, каторыя адышлі да Прусаў. Гэтыя паветы ў 1814 г. па Тыльзіцкай згодзе таксама прылучаны былі да Расеі.

Гэткім парадкам у 1814 г. уся Беларусь ізноў злучылася пад Расеяю і гэтак была ажно да вялікае вайны 1914 году.

Мы разглядалі мяжу Літоўскага Князьства, як мяжу Беларусі, дзеля таго, што фактычна гэта была дзяржаўнасьць беларуская - з беларускаю культураю, моваю, законамі і з пераважэючым уплывам на дзяржаўныя справы беларускага грамадзянства. На захадзе Вялікае Князьства Літоўскае межавалася з Польшчаю, або Каронаю, па лініі Граева – Візна – Драгічын - Бела.

Каля в. Багушоў пры самай даўнейшай расейска - нямецкай граніцы (недалека ад ст. Граева) і дагэтуль стаіць каменны стоўб паказуючы граніцу Літвы і Кароны (Польшчы); пастаўлены ён у 1545 г.[1]. Пазьней Літоўскае Дзяржава злучылася ў фэдэрацыю з Польшчаю, але юрыдычна ўвесь час лічылася самастойным гаспадарствам. На Люблінскай уніі была замацавана мяжа паміж Польшчаю і Літвою-Беларусяю. Яна йшла па цяперашняй паўднёвай мяжы Мёнскае і Горадзенскае губэрняў і далей на Белу, Мельнік і Аўгустоў.

Значэньне гістарычных межаў вялізазнае. Як мы бачылі, Беларускі Народ блізу цераз увесь час свае гісторыі жыў пад уладаю ці прынамсі пад моцнымі ўплывамі іншых народаў: маскоўцаў і палякоў. Народ уладар заўсёды стараўся налажыць сьлед свае культуры і на Зямлю Беларускую і на самую душу беларускага народу. Ен стараўся тую частку Зямлі Беларускае, якая была пад ім, назаўсёды зьвязаць з сабою. І трэба сказаць, што хоць народ беларускі і сьвядома і несьвядома бараніўся ад палітычнае і культурнае няволі, аднак шмат удалося пакінуць сьлядоў свайго панаваньня і маскоўцам і паляком. Гэтыя сьляды пазаставаліся, ведама, толькі на тых краёх Беларусі, якія ў свой час былі даўжэй

  1. Glоgеr. Еnсvкіореdjа stагороlsка.