Старонка:Географія Беларусі.pdf/136

Гэта старонка не была вычытаная

пад Маскоўшчынаю ці Польшчаю.

Вось-жа веда гістарычных межаў Беларусі вельмі паможа нам разабрацца ў шмат якіх фактах сучаснасьці. Прыкладам, проф. Карскі устанавіў мяжу, да якое даходзяць моцныя ўплывы маскоўскае мовы на беларускую. Гэная мяжа йдзе блізу што па тэй самай мяжы, якая ўстанавілася ў часе стогодніх войнаў з Маскоўшчынаю пры Васілю III. Змаскаленыя краі — ляжачыя на ўсход ад мяжы праведзенае проф. Карскім былі пад Маскоўшчынаю на 100 гадоў балей, а частка іх, што адыйшла да Масквы па Андрусаўскай згодзе — на 200 гадоў балей, чымся рэшта Беларусі.

Заходняя і цэнтральная Беларусь была пад Маскоўшчынаю каля 125 гадоў, паўночная Віцебшчына і Гомельскі край — каля 230 гадоў, а Смаленшчына і Чарнігаўшчына — 335 гадоў.

Рыс. 72. Заняткі насяленьня ў Беларусі і ў Нямеччыне

__________

РАЗЬДЗЕЛ VI.

Сельская гаспадарка.
________

§ 31. ЗЕМЛЯРОБСТВА

Блізу тры чвэрці насяленьня Беларусі займаецца каля зямлі. Рэшта — працуе на хвабрыках, займаецца рамяством, гандлем і ўсякаю службаю і жыве найбольш у мястох.

У тых краінах Беларусі, дзе ёсьць вялікія месты, дзе шмат хвабрыкаў і заводаў, там менш людзей працуе каля зямлі, а больш мае іншыя заняткі. На ўсходзе Беларусі найбольш народу займаецца гаспадаркаю, на захадзе-ж, — у Горадзеншчыне, — наадварот, найменш. Аднак і ў Горадзеншчыне з сотні чалавек больш як 60 займаецца каля зямлі.

Гэткім парадкам Беларусь трэба лічыць краем зямляробскім. Толькі Маскоўшчына ды Украіна спаміж эўропэйскіх краёў маюць гэткі самы, як і Беларусь, земляробскі характар. Ужо ў Польшчы каля зямлі занята толькі крыху больш палавіны насяленьня. Ў заходняй Эўропе % земляробаў (рыс. 72) яшчэ (Ў