Старонка:Географія Беларусі.pdf/139

Гэта старонка не была вычытаная

папарная, называецца трохпалёўкаю. У паўднёва-заходняй Беларусі ў жытняй зьмяне апрача жыта сеюць яшчэ пшаніцу - азімку. Любіць гэтая збажына ўжо лепшыя землі дый наагул больш капрысная, чым жыта. За тое й сеюць яе ў нас наагул мала.

Прасторы культурных расьлінаў у Беларусі і ў Нямеччыне (Прусіі).

На 1000 дзесяцін, занятых 4-мa важнейшымі гатункамі збожжа, займалі дзесяцін:

Пшаніца Жыта Ячмень Авёс Грэчка Проса Гарох Сачоўка Бульба Буракі Лён

У Беларусі (1911).

У Прусіі (1913).

36 596 98 270 58 5 36 1 149 39

117 498 92 293 4 10 235 34 1

Найбольшыя прасторы ворнае зямлі пасьпя жыта займаюць у Беларусі авёс, бульба і ячмень. Шмат яшчэ сеюць у нас грэчкі, лёну й гароху; сеюць таксама – пшаніцу - ярыцу, каноплі, проса дый інш. расьліны.

Аўса сеюць у Беларусі ўсюдых шмат, а найбольш - у Смаленшчыне. Расьліна гэтая добра зносіць мокры й халодны клімат, падзолістыя грунты, дый клопату з ёю мала; за тым яго й любіць халодная, з кароткім летам, ды нявысокай гаспадарнай культурай Смаленшчына. Наагул займае авёс прастору ў два разы менш, чым жыта. Яле на паўднёвым усходзе Беларусі (ў Чарнігаўшчыне ды ля Прыпяці й Сожу) сеюць яго менш. Тут яго мейсца займаюць грэчка й бульба.

Ячменю найбольш сеюць у Віцебшчыне, што тлумачыцца блізкім суседзтвам Балтыцкіх краёў (Латвіі), дзе ячменю сеецца асабліва шмат. Наагул у Центральнай і Заходняй Беларусі ячмень займае значныя прасторы (разы ў 2 ½ ўсёж менш, чым авёс). У Віцебшчыне значная частка ячменю йдзець на бровары і перакуруецца на піва.

Бульбы садзяць у нас шмат, дый добра яна ўдаецца ў Беларусі асабліва на лёгкіх грунтох, якіх тут ёсьць гэтак многа. Найбольш яе садзяць на паўдні й захадзе. Займае тут яна вялікія просторы, а йдзе найбольш на бравары, дзе з яе