Старонка:Географія Беларусі.pdf/141

Гэта старонка не была вычытаная

Сеюць яшчэ ў нас на палёх лубін. Лубін у восені, як ён вырасьце высокі, заоруюць і ён угнойвае зямлю. Асабліва карысны лубін на бедных пяшчаных грунтох, якія ён можа праз некалькі год зрабіць ураджайнымі.

Лубін гэта новая расьліна. Сеяць яго пачалі гадоў 10 - 20 таму назад, а ўперад у нас яго ня зналі. Так сама нядаўна пачалі сеяць сарадэлю, выку і нагул траву.

Ураджайнасьць зямлі залежыць ад характару грунтоў і клімату, але яшчэ больш - ад працы, энэргіі і ўмеласьці чалавека. На такіх самых грунтох, якія ў нас даюць ураджаі ў сярэднім па 40 - 50 пудоў жыта з дзесяціны, нямецкі гаспадар (у крыху можа лагаднейшым клімаце) зьбірае 100 і больш пудоў.

Сярод краінаў Беларусі найбольш ураджайнаю лічыцца Случчына і Наваградчына. Добрыя ўраджаі дае зямля і ў Гарадзеншчыне ды Підлясьсі (Бельскі пав.), дый яшчэ - ў

Рыс. 74. Сявец у Магілёўшчыне.

Смаленшчыне. Самыя нізкія ўраджаі у Віцебшчыне и Віленшчыне. Ўсяго збожжа, якое йдзе на пражыўленьне людзям (апрача аўса і бульбы) намалочуюць у Беларусі каля 180 міліёнау пудоў, у гэтым ліку каля 140 міліёнaў пуд. жытa. Чaсaмі свaйго збожжа не хaпaе на пражыўленьне ўсяго насяленьня Беларусі. Так прыкл. у 1910 годзе з Беларусі было вывезена каля 10 міліёнаў пуд. збожжа, а прывезена- каля 30 міл. пуд. Вывозім мы наагул найбольш жытa й ячмень , а прывозім блізка што адну толькі пшаніцу й пшанічную муку: гэтыя прадукты йдуць да нас з Украіны.

Увесь блізка прывозны х леб ідзець у нас у месты: Вільня прывозіла да сябе 4 міл. пуд. збожжа і мукі, Беласток – каля 3 міл. пуд., Віцебск - 3 ½ міл. пуд. і г. д Лічаць, што значная частка гэтага хлеба йшла на харчаваньне войска, якога ў расейскія часы асабліва шмат стаяла ў Беларусі, як краі, блізкім да расейска нямецкага рубяжу. Вёска-ж мала карысталася прывозным хлебам. Толькі ў некаторых палескіх паветах, дзе насяленьне, занятае ляснымі промысламі, мала зьвяртала ўвагі на гаспадарку, ды ў Віцебшчыне[1] прывозны хлеб ішоў пакрысе і ў

  1. Заслужоны Віцебскі вучоны А. Сапуноў лічыць, аднак, што Віцебшчыне свайго хлеба саўсім хaпaе. "Віцебская губэрня, піша ён, прывозіць выключна толькі пшанічную муку, якую з лішкам аплочуе сваім вывазам жытa, ячменю, аўса, лёну і льнянога сяменьня, ня кажучы ўжо аб вывазе вялізарнага ліку дрэва. А значыць пашыраная думка (увайшоўшая навет у ўсе падручнікі географіі) аб нашай губэрні, як найбяднейшай у Расеі- несправядлівая. Гэткі пацяшаючы вывад пацьвярджаецца й даннымі Віцебскага Статыст. Камітэту: ў 1892 г. ў Віцебскай губэрні лішкі азімага збожжа было 48 тыс. чэцьвярцяў, яравога - 604 тыс. чэцьв. і бульбы - 48 тыс. чэцьв. Трэба дадаць, што 1892 г па свайму ўраджаю ня вельмі вызначаўся між ураджаямі апошніх гадоў". Трэба спадзявацца, што новыя й больш старанныя дасьледы выявяць, што рэшта Беларусі яшчэ ляпей, чым Віцебшчына, забясьпечана сваім збожжам і можа абыходзіпца без прывозу.