Старонка:Географія Беларусі.pdf/143

Гэта старонка не была вычытаная

З іншых прадуктаў палявое гаспадаркі Беларусь (ляпей кажучы яе ўсходняя частка) вывозіць за свае межы каля 2-х міліёнаў пуд. і льняное кудзеліі каля 1 міліёну пуд. пянькі. Рэшта-ж Беларусі, асабліва Меншчына й Палесьсе, вывозіць заграніцу шмат сьпірту (каля 9 міл. вёдраў). Вывазам гэтых прадуктаў, асабліва апошніх, дзякуючы іх высокай цане, заўсёды пакрываецца прывоз у Беларусь не хапаючае ей для харчавання местаў пшанічнае мукі, а гэта дазваляе лічыць, што палявая гаспадарка Беларусі ў поўнасьці задавальняе харчоўныя патрэбы насяленьня Беларусі.

Дзякуючы роўнаму і лагоднаму клімату зямля нашая дае калі ня надта багатыя, дык затое сталыя ўраджаі. Вялікіх неўраджаяў, якія часта здараюцца на ўсходзе, ў нас блізка што ня бывае. Ды наагул прывозіць Беларусь хлеб са стараны не таму, што ня можа прахарчавацца сваім, а таму, што гаспадарка яе цяпер ужо менш цікавіцца вытварам зярна й сваю ўвагу што раз, то больш зьвяртае на больш зыскоўныя галіны гаспадаркі, асабліва на гадоўлю скаціны, дзеля якое трэба разводзіць шмат траваў, бульбы й буракоў, ды на тэхнічныя расьліны - лён і каноплі. Усе на захад ад Беларусі ляжачыя эўропэйскія краі гэтак сама, як і Беларусь, маюць недахват уласнага хлеба і прывозяць яго са стараны. Наадварот Маскоўшчына і асабліва Ўкраіна вывозяць шмат хлеба заграніцу.

Пры павышэньні роўня земляробскае культуры Беларусь, аднак, магла-б бязумоўна ня толькі заўсёды абыйсьціся сваім хлебам, але ў значнай меры і вывозіць яго заграніцу.

§ 33. СЫСТЭМЫ АБО СПОСАБЫ ЗЕМЛЯРОБСТВА.

Мы ўжо абзнаёміліся з адным са спосабаў гаспадаркі — з трохпалёўкаю, якая найбольш пашырана ў сялянскіх гаспадарках на ўсёй Беларусі. Пры трохпалёўцы ворная зямля падзелена на тры зьмяны і з гэтых зьменаў адна, — папарная (кожны год іншая), — гуляе. У восені на папары сеюць жыта.

Апрача трохпалёўкі ёсьць і іншыя спосабы гаспадаркі і лепшыя і горшыя, ці можа, сказаць ляпей, і вышэйшыя і ніжэйшыя. Бо ўсюдых гаспадарка уперад была горшаю, а пасля паднялася у гару — зрабілася вышэйшай, лепшай. Паляпшаецца гаспадарка ад таго, што на яе чалавек больш працы і капіталу кладзе. Вось жа чым людзём цясьней жыць робіцца, тым больш яны стараюцца і больш кладуць працы на свой кавалачак зямлі, тым і гаспадарка вышэйшая. Вышэйшая гаспадарка дае з кожнай дзесяціны зямлі больш прыбытку чымся ніжэйшая.

Як стала цясьней жыць у нас, агледзіліся гаспадары, што цэлая траціна поля заўсёды гуляе. Сталі патроху займаць папар — то выкай, ці канюшынаю, то бульбаю. Цяперака ўсюдых, дзе сялянская гаспадарка паднялася, усюдых частку папару нечым займаюць.

Па дварох рэдка дзе можна стрэць трохпалёўку. Найбольш там спосаб пладазьменны. Орная зямля пабіта на 4-6-8 і больш зьменаў і на кожнай зьмяне накшае збожжа, дый кожны год у парадку зьмяняецца. Бывае й