Старонка:Географія Беларусі.pdf/145

Гэта старонка не была вычытаная

асабліва знаць па вырабу зямлі. Зусім яшчэ нядаўна ўсюдых у нас аралі сахою. Ня толькі аб якіх машынах, але і аб плугу мала хто чуў. Цяпер саху мала дзе можна пабачыць Толькі хіба дзе у самым глухім закутку, за некалькі дзясяткаў вёрст ад гарадоў і чыгунак спатыкаюцца мейсцы, дзе яшчэ аруць сахою. У больш-жа культурных мяйсцовасьцях ужываюцца і спранжыновыя бароны і рандалі (дысковая барана).

Рыс. 77. Старасьвецкая беларуская саха.

Гараць сталі глыбей. Навучыліся араць у пару пад ярыну у восень, пад жыта сталі араць два, а то і тры разы. (мяшаць i траiць).

Ляпей сталі і гнаіць зямлю. Гаспадар зразумеў, што бяз гною ураджаю ня будзе і цяпер з усіх сіл дбае аб гной. Побач са звычайным гноем сталі ужываць штучныя гнаі „парашкі" і урэшце зачалі сеяць лубін.

Усе гэтыя палепшаньні увайшлі у гаспадарку за апошнія 20-30 гадоў. Ішлі яны да нас з захаду, дзеля таго найраней з імі абзнаёмілася Заходняя Беларусь, а пасьля яны пакрысе перадаліся і на ўсход.

§ 34. ГАРОДНIЦТВА, САДОЎНЩТВА І ПЧАЛЯРСТВА.

Гародніцтва на Беларусі слаба разьвіта. Найлепшыя гароды і найбольш іх бывае каля вялікіх местаў. Сяляне-ж пабольшай часьці маюць гароды вельмі маленькія і садзяць тамака толькі варыва, як для сябе. Гародніцтвам, як профэсіяй, займаюцца у нас найбольш мяшчане беларусы, а так сама жыды і стараверы. Найбольш праславіліся сваімі гародамі Магілеўскія мяшчане. Досіць добрыя гароды маюць стараверы пад Гомелем і Навазыбкавам Троцкiя мяшчане. Добра пастаўлена гароднiцтва ў Падляссі. Тамака мяйсцамi, пpыкл. ў Кляшчэлях, жыхары