Старонка:Географія Беларусі.pdf/147

Гэта старонка не была вычытаная

§ 35. ГАДОЎЛЯ СКАЦІНЫ.

Умелая гадоўля скаціны даець вялікі зыск гаспадару. Хатнія жывёлы - гэта быццам фабрычныя машыны, якія перарабляюць сыры прадукт - корм у высокацэнныя продукты - малако, сала, мяса і г. д. Скармліваць корм скаціне звычайна бывае выгадней, чым проста прадаваць яго на старану. Апрача прадуктаў, ідучых на продаж, гаспадарка атрымлівае ад скаціны гной , гэтак патрэбны для нашых нявельмі багатых грунтоў. У канцы важна й тое, што пры гадоўлі скаціны чалавек мае занятак круглы год, тады як у земляробстве ён заняты крыху балей за паўгода; калі гадоўля скаціны неразьвітая, гаспадар змушаны на зімовыя месяцы йсьці ў сьвет шукаць зарабаткаў. Добра пастаўленая гадоўля скаціны даё яму гэтыя зарабаткі на мейсцы, ў сваей гаспадарцы.

Найважней аднак тое, што ў нашым клімаце і на нашых грунтох якраз найляпёй растуць расьліны, патрэбныя для гадоўлі скаціны. Бязьмерныя прасторы сенажацяў даюць нам масу сена; у лясох, па балотах скаціна мае годзе пашы; лёгкія грунты, спрыяюць разводцы бульбы, якое ў нас і садзяць шмат, ды толькі без вялікае патрэбы ў большасьці пускаюць на бравары заместа таго, каб выкармліваць прыкл. сьвіньні; ў канцы, дзякуючы багацьцю вільгаці, добра растуць у няс кармовыя травы, дзякуючыя пажыўны й смачны корм для скаціны. Ў гэткіх варунках, зразумела, гадоўля скаціны павінна надзвычайна шырака разьвіцца; і яна разаўецца, як толькі больш навукі атрымае нашая вёска, ды прызвычаіцца весьці гаспадарскія справы - хаўрусам. Тады бязумоўна гадоўля скаціны стане асноваю багацьця і гаспадарнага росквіту Беларусі.

Каб выясьніць палажэньне гэтае галіны гаспадаркі, разгледзім перад усім статыстычныя данныя[1]. Хаця яны ня вельмі. точныя, але пэўнае ўяўленьне справы даюць; адносяцца яны да 1912 году.

Г у б э р н і.

Горадзенская Менская Магілёўская Віленская Віцебская

27

На 1 кв. кілёмэтр (каля 100 дзес.) ворнае зямлі выпадае: Авечак і Сьвіньняў. Коней Кароў коз.

17 32 36 18 21 55 31 29 31 46 30 28 20 42 26 22 21 49 36 23

Сярэдняя по Беларусі

22

45

32

24

Сяр. па Расеі „ „ Прусіі

10 18

15 68

20 30

5 88

  1. Паводле Э. Ромэра