Старонка:Географія Беларусі.pdf/148

Гэта старонка не была вычытаная

З гэтае таблiцы вiдно, што наагул найшырэй гадоўля скаціны стаiць у Меншчыне, найбольш багатай на сенажацi. Цiкава адзначыць вялiзную перавагу Беларусi над Расеяю ў гэтай справе, асабліва ў гадоўлi сьвiньняў i кароў. У Нямеччыне, старане з падобнымі на нашыя прыроднымi варункамi, якраз гэтае жывёлы разводзяць найбольш.

У абсалютных лiчбах Беларусь мае каля 2-х мiлiён. коней, 4,5 мiл. кароў, 3 мiл. авечак i коз i 2,5 мiл. сьвiньняў. Значэньне гэтых лiчбаў, на жаль, аслабляецца тым, што скацiна ў нашых вясковых гаспадароў найбольш дробная i малапродукцыйная.

У большасьці гаспадарак трымаюць коней мяйсцовых пародаў, памяшаных з усякімі заводзкімі. Аднак у некаторых мяйсцох разьвілася гадоўля заводзкіх коней — найбольш цяжкіх пародаў. Шмат займаюцца гэтай справай напр. у Наваградчыне, у Случчыне, у Магілеўшчыне. У Меншчыне коней у сялянства не хапае — каля пятай часьці салянскіх гаспадарак ня маюць коней.

Кароў найбольш трымаюць у нас чырвонай беларускай пароды. Скаціна гэта невялікая на рост але непераборлівая на яду і дае досіць многа тлустага малака. Аднак гэтая парода на благіх кармох змізарнела і пагоршылася. Апошнімі часамі у некаторых дварох сталі сумысьне разводзіць беларускую пароду і дайшлі добрых рэзультатаў.

У большасьці двароў трымаюць заводзкую скаціну, найбольш голяндзкай пароды, дзеля яе малочнасьці.

Значная частка двароў прадае малако пактарам, якія вырабляюць з яго масла і сыры.

Сыраварняў ёсць досіць многа у Меншчыне і у Смаленшчыне — асабліва-ж у паветах: Бельскім, Парэцкім і Красьнінскім. Беларускія „галяндэрскія“ сыры збываюцца у Вільню, Менск, Варшаву, Маскву і інш. вялікія гарады. Аднак дзела у сыраварнях і у пактах пастаўлена досіць дрэнна і затым ад малочнай гаспадаркі няма таго зыску, які яна з часам напэўна дасьць. У сялян з малаком яшчэ горай. Малочных коопэратываў зусім няма. Скаціну трымаюць толькі дзеля гною.

Разумеецца, іншы абраз — пад вялікімі гарадамі. У Менск папр. вязуць малако усёй ваколіцы на некалькі міль у ва ўсе бакі. Ведама, што тут іначай кароў даглядаюць і маюць ад іх вялікі зыск.

Наагул кажучы малочною гаспадаркаю найбольш займаюцца ў Меншчыне і у Віцебшчыне.

Вялікае значэньне у гаспадарцы мае гадоўля сьвіней. Калі масла на вёсцы спажываюць мала, дык намагаюць сьвіным салам і тлустасьцю — гэта вельмі важны спажыўны прадукт. Апроч таго вельмі значная частка сьвіньняў ідзець на продаж, скупляецца гандлярамі і вывозіцца у вялікшыя гарады і за граніцу. Сьвінаводзтва найбольш пашырана у Віленшчыне, Магілеўшчыне і Чарнігаўшчыне.

Даўней шмат разводзілася у нас авечак, найбольш, праўда для свайго ўжытку. Цяпер іх засталося найболей у Смаленшчыне. У іншых краёх заместа авечак сталі трымаць больш кароў і сьвіньняў. Толькі у Горадзеншчыне лік авечак