Старонка:Географія Беларусі.pdf/149

Гэта старонка не была вычытаная

мала зьмяншаецца. Да таго-ж там разводзяць шмат заводзкіх авечак з тонкаю, далікатнаю воўнаю. Гэта дзеля блізкасьці Беластоку і яго району, дзе знаходзяцца ткацкія суконныя фабрыкі, якія купляюць шмат воўны.

__________

Рыс. 78. Плыты

РАЗЬДЗЕЛ VII.

Прамысловасьць і гандаль.

§ 36. ЛЯСНЫЯ ПРОМЫСЛЫ. РЫБАЛОЎСТВА.

У лясістых мяйсцовасьцях Беларусі гандаль лесам і праца у лесе зьяуляюцца заняткам вельмі значнай часткі жыхараў. У Палесьсі мала ўвагі зьвяртаюць на гаспадарку. Усе здаравейшыя, дужейшыя мужчыны ідуць на працу ў лес.

Галоўная работа ў лесе — гэта павал лесу і дастаўка яго на рум. Румам называецца бераг сплаўнай ракі, на які звозіцца дрэва з акалічных лясоў. Тут купец прыймае дрэва. Павал і возка дрэва ідзець у восені і праз усю зіму. Вясною, як толькі рушаць рэкі, дрэва сплаўляецца па малых рэчках розсыпам, г. зн. асобнымі калодамі, па вялікіх — плытамі. Розсыпам дрэва ідзець аж да вялікіх