Старонка:Географія Беларусі.pdf/150

Гэта старонка не была вычытаная

рэкаў. Там яго ловяць і вяжуць у плыты.

У плыту бывае па 300—500 калод, у залежнасьці ад вады. Калі вада глыбокая — кладуць больш. Плыт сядзіць у вадзе ня больш як на аршын, а над вадою высунуты на які вяршок. З 10-20 плытоў складаецца сотня або „гонка“.

Пры кожнай гонцы ёсьць цэлая грамада плытнікаў. На чале іх знаходзіцца дубавік або рэтман, які загадуе сплавам. Для плытнікаў на адным з плытоў ёсьць хатка з печкай, дзе яны вараць сабе есьці (рыс. 78).

Плыты найбольш гоняць у Рыгу, Коўну і Кацярынаслаў. Часам плытнікі патрапляюць зьвярнуцца за лета па некалькі разоў.

Па Дняпру гоняць найбольш нячэсанае бярвеньне. Найлепшы лес ідзе да Херсону і Адэсы. Драбнейшы лес ідзе бліжэй — у Кіеў ды Кацярынаслаў — для капальняў на падпоркі ў шахтах.

Па Дзьвіне і Нёмну гоняць найбольш ужо чэсаны і выраблены тавар: шліпэры (кароткія брусы), шпалы, бэлькі, маўэрлаты, клёпку і ў канцы - мачты. На мачты й дзець самае высокае, здаровае і тоўстае дрэва (каля 15 - 18 саж. вышыні пры 3 - 4 вяршкох таўшчыні зьверху). Найбольш мачтавага лесу йшло з ваколіц М. Халопеніч у усходняй Барысаўшчыне. Апошнімі часамі ў Беларусі пабудавалася шмат пільняў і цяпер значн ая частка ляснога тавару вывозіцца заграніцу ў пілаваным відзе, на чым край наш, ведама, зарабляе.

Насяленьне лясістых мяйсцовасьцяй шмат зарабляе дастаўкаю дроў на станцыі чыгунак і ў месты. Пад большымі местамі гэты промысел мае саўсім сталы х арактар і з'яўляецца адным з важнейшых, як для вясковага насяленьня, якому дае зарабатак, так і для меставага, якому дае такі неабх одны прадукт, як паліва.

Блізка ўвесь прастор ля соў Беларусі да апошніх часоў наналежыў да двароў і скарбу; сялянскіх лясоў было гэтак мала, што толькі ў рэдкіх выпадках селянін мог здаволіваць свае патрэбы на паліва і будаўляны матар'ял з уласнага лесу. Ў вялізарнай большасці, і выпадкаў мусіў ён карыстаць з дворных і скарбовых лясоў, адтуль атрымліваць і паліва, і матар'ял на будоўлю і майстроўку, там пасьвіць сваю скаціну, зьбіраць ягады, грыбы, паляваць, і г. д. На захадзе Беларусі, дзе двары вядуць больш-менш акуратную лясную гаспадарку, дзе цана на дрэва вышэйшая, селянін мала мог карыстацца з лясоў, - і то ўвесь час за плату; з гэтае прычыны і лясныя промыслы тyт cлaбa разьвітыя. На ўсходзе і паўдні Беларусі, асабліва ў Палесьсі, дзе лясное гаспадаркі ці з прычыны малое культурнасьці двароў, ці бязьмежнасьці лясных прастораў, ня было, дзе селянін меў магчымасьць вольна карыстацца лесам і ўсімі яго багацьцямі, там разьвіваюцца гэткія лясныя промыслы, як гонка смалы й дзёгцю, выраб паташу, драніцаў, гонтаў, лыкаў, абадоў, колаў, палазоў, дугаў, паленьне вугальля, будоўля судзінаў і г. д. Я ў больш глухіх лясных закутках і паляваньне трэба лічыць адным з промыслаў насяленьня, дастаўляючым больш разнародную яду тамашняму селяніну, а часамі - й лішні грош за праданую дзічыну.

Лясныя зарабаткі і промыслы шмат памагаюць у селянскім бюджэце, даючы магчымасьць працы селяніну якраз у найбольш вольных ад земляробскае працы зімовых месяцах.

Рыбалоўства. Хаця ў Беларусі вельмі многа рэкаў і вазёраў, аднак рыбалоўствам спэцыяльна займаецца толькі нёкалькі тысячаў чалавек, якія