Старонка:Географія Беларусі.pdf/151

Гэта старонка не была вычытаная

жывуць ля берагоў рэк і вазёр. Найбольш рыбацтвам займаюцца ў азёрных краёх: у Наддзьвіньні, і Задзьвіньні, а так сама ў Палесьсі. З Наддзьвінскіх азёраў рыбу адпраўляюць навет за межы Беларусі. А ў Палесьсі, у Кожан-Гарадку, Давыд-Гарадку рыбалкі копцяць рыбу і ў гэткім відзе адпраўляюць на продаж у большыя гарады — гл. чынам у Бярэсьце і ў Варшаву.

Гаспадары найбольш займаюцца рыбацтвам як дадатковым заняткам. Рыба робіць яду ўзьбярэжнага селяніна больш рознароднай і сытнай.

Да гадоўлі рыбы толькі цяпер пачынаюць брацца лепшыя гаспадары. Пры дастатку на Беларусі прыродных вазёраў, гадоўля рыбы магла-б даць вялікі зыск.

Апроч рыбы ў нас па дробных рэчках вельмі многа ловяць ракаў, якіх купцы адпраўляюць у вялікія гарады, навет заграніцу — напр. у Бэрлін.

§ 37. МІНЭРАЛЬНЫЯ БАГАЦЬЦІ Й ІX ЗДАБЫВАНЬНЕ.

Мінэральныя багацьці Беларусі схаваны ад чалавека пад таўстым пластом лядавіковых наносаў і выходзяць наверх ня дужа часта. Дзеля гэтага знаем мы аб іх вельмі мала і прывыклі да думкі, што й наагул гэтых багацьцяў у нас вельмі мала. Трэба спадзявацца, што грунтоўныя дасьледы ў гэтай справе моцна запярэчылі-б гэткай пашыранай думцы. Пакуль што маем мы аб мінеральных багацьцях Беларусі толькі адрывачныя ведамасьці.

Зялезныя руды спатыкаюцца па ўсёй Беларусі, але мала асочны. Найчасьцёй спатыкаецца буры зелязьняк (лімоніт), асабліва ў Віленшчыне й Меншчыне. У Сеньнінскім пав. ля дв. Віхры знайшлі нейкую зялезную руду, ў якой было каля 43% зялеза. Але асабліва ў нас пашыраныя й вядомыя балотныя (або дзярновыя) зялезныя руды. Яны творацца ў вазёрах і балотах , з таго зялеза, якое расчыняюць у сабе і вымываюць з грунтоў перагнойныя кісьлі, - і ляжаць часамі н а вялікіх прасторах нягрубым пластом. Ёсьць гэтых рудаў усюдых шмат, але асабліва – ў паўдневым і паўднёва - ўсх однім Палесьсі. На дне Дняпра проці м. Бых ова ляжыць значны пласт гэтае руды, які тут называюць "скалою".

У мінулым веку шмат дзе ў Беларусі паміж глухіх лясоў працавалі зялезныя гуты, якія выплаўлялі зялеза з балотнае руды. Багацьце паліва ляснога і тарфянога, што ёсьць адным з важнейшых варункаў разьвіцьця зялёзнае прамысловасьці, суліла гэтым гутам добрую будучыну. І аднак да нашага часу, здаецца, не дажыла ні адна такая гута: ўсё яны пазакрываліся и засталося ад іх усяго ўспаміну-груды шлякаў, закінутыя ў глухіх лясных закутках. Прычынаў упадку гэтае прамысловасьці дзьве: а) лясное паліва падаражэла і ня было рахунку яго паліць у гутах і b) тое, што з балотнае руды пры тагдышнім спосабё выплаўкі выходзіла зялеза з вялікаю домешкаю фосфару, (бо фосфару шмат ёсьць у самой балотнай рудзе- вівіаніце ), і з гэтае прычыны было яно крохкае, а ў кожным разе ня вытрымлівала конкурэнцыі з прывозным зялезам. Цяпер, аднак, палажэньне моцна зьмяняецца. З адкрыццём бэссэмэраўскага спосабу выплаўкі сталі прысутнасць фосфару аказалася ня толькі ня шкоднаю, а яшчэ й карыснаю. А што асабліва важна, гэта тое, што шпякі ад балотнае руды вельмі багатыя фосфарам і з іх можна рабіць важнейшы мінэральны гной для гнаеньня зямлі