Старонка:Географія Беларусі.pdf/152

Гэта старонка не была вычытаная

томас шляк , або тамасоўку.

У Прусіі ды Пазнані ў апошнія часы йзноў узяліся за распрацоўку балотнае руды; ў самым недалёкім часе пэўне і ў нас гэтая важная прамысловасьць разаўецца. - Таксама у балотах у Смаленшчыне (Красенскі пав.), ў Амсьціслаўшчыне ды каля м. Апочкі знаходзяць і здабываюць вохру, з якое робяць хварбу.

Аб знаходжаньні ў Беларусі дарагіх мэталяў і дарагіх кaменьняў вядома дужа мала. Найбольш пэўныя весткі адносяцца да вярхоўяў Дзьвіны. Тамака, ў скалістых берагох ракі знах одзяць дарагія каменьні - халцэдон, сэрдолік, горны крышталі. А каля в. Адрыянопалю над Дзьвіною, ля самае беларуска - маскоўскае мяжы, ў пачатку XIX веку знайшлі навет золата; было яго праўда там няшмат.

Ці ёсьць у Беларусі каменны вугаль, гэтае "чорнае золата", дзякуючы якому так разьвілася сучасная прамысловасьць, аб гэтым сказаць напэўна нельга. У кожным разе досіць значныя залежы вугаля знойдзены ў вадазборніку р. Маладог а Туду - ў самым паўночна-ўсходнім куце Беларусі. Каля Мазыра, на беразе Прыпяці, ды і ў іншых мяйсцох (прыкл. у Рослаўскім пав.) знойдзены буры вугаль, а ў Лідзкім пав. - лігніт (буры вугаль, у якім яшчэ значна будова дрэваў, з якіх ён стварыўся). Ўсе гэтыя віды вугаля ў нас яшчэ добра не асочаны і не эксплёатуюцца.

Торф, хаця й ня можа раўнавацца да каменнага вугаля, але ўсё ж пры пэўных варунках мог-бы х оць часткаю замяніць яго для нашае прамысловасьці. Торфу ўва ўсіх краінах Беларусі ёсьць шмат, але найбольш - у Палесьсі, ў балотах тыпу галаў. Найтаўсьцейшыя пласты торфу ляжаць у Ўсходнім Палесьсі, ў вадазборніку р. Віці (Рачыцкі пав.); тут таўшчыня яго даходзіць да трох сажанёў. Апошнімі часамі, калі шмат дзе ўжо стала лесу на паліва не хапаць, пачалі там капаць торф. Асабліва шырака гэтым займаюцца ў бязьлеснай Наваградчыне ды пад большымі местамі.

У Рослаўскім павеце знаходзяць горны воск (озокэрыт) з якога вырабляецца парафін; па хімічнаму складу й паходжаньню гэты матар'ял падобны да нафты. У заходнім Палесьсі (найбольш у Піншчыне) знаходзяць бурштын, які меў вялізарнае значэньне ў старавечным гандлю.

Важнае значэньне для гаспадаркі маюць фасфарыты - каменьні з вялікім зьместам фосфару. Іх мелюць на муку і гэтаю мукою гнояць зямлю. Фасфарыты пакуль што разрабляюць толькі у Рослаўскім павеце (каля ст. Сешчы) у нечалькіх мяйсцох Алe апошнімі часамі знаходзяць шмат фасфарытаў і ў іншых краінах прыкл. у Наваградчыне, ля Горадні, ў Падлясьсі і г. д. З часам здабываньне фасфарытаў пэўне шырака разаўецца й пойдзе хутчэй, бо значэньне іх у гаспадарцы вялізарнае. Пасьля хімічнае пераробкі з фасфарытаў вырабляюць найцаньнейшы штучны фосфарны гной - суперфасфат.

Шмат дзе ў Беларусі выходзіць наверх белая пішучая крэйда асабліва на Паўднёвым Ланцугу Узгор'яў, прыкл. каля м. Міра, ды і ўва ўсёй Наваградчыне. "Праяжджаючы гэтымі мяйсцамі ўжо здалёку можна пабачыць сярод палёў і сенажацяў досіць вялікія белыя, быццам сьнегам пакрытыя прасторы; гэта якраз і ёсць мейсцы, дзе крэйда выходзіць наверх і ня мае на сабе ніякага пакрыцьця. Дарога, што йдзе тудою, ў летку белая, ў восені-ж бела - шэрая, трудная для