Старонка:Географія Беларусі.pdf/153

Гэта старонка не была вычытаная

праезду, пакрытая моцна прыліпаючай да колаў гразёю"[1]. Здабываюць крэйду мяйсцовыя сяляне раньняю вясною ды позьняю восеньню, адным словам - калі ёсьць час. Капаюць для гэтага ямы, глыбінёю 3 - 4 саж. пасля іх пакідаюць без дагляду і яны заплываюць ды засыпаюцца. Толькі ў в. Лукі (на захад ад м. Міра) здабываюць крэйду ў большым разьмеры і збываюць яе ў Менск, Барысаў і Вільню. Здабываюць яшчэ крэйду шмат дзе ў Рослаўскім пав., ў паўднёвай Магілёўшчыне, ды ў Аўгустоўскім пав. ля в. Лабна.

Вапна спатыкаецца па ўсёй Беларусі. Багатыя залежы яё эксплюатуюцца пад Менскам (Смалявічы), у Сеньнінскім пав., ля Смаленску, Віцебску, пад Воршаю і ў шмат іншых мяйсцох. Пад Воршаю на беразе Дняпра ляжыць пласт вапны таўшчынёю каля 2 саж. Што год выпалююць тут да 200 тыс. пудоў вапны. Аршанская вапна наагул лічыцца ў нас найлепшаю. Па ўсёй Віцебшчыне здабываюць долёміты ды вапнякі і ўжываюць іх, як будаўляны матар'я л. Каля Смалёнску і ў Рослаўскім пав. Ля жыць нявыкарыстаны вапенны туф, дзюркаваты матар'ял, зложаны з вуглякіслае вапны, асеўшай з вапенных крыніцаў; як будаўляны матар'ял здабываюць мяйсцамі (ў Бабруйскім, Рачыцкім пав.) пяшчанікі, ды іншае каменьне. Ў канцы трэба адзначыць, што Беларусь вельмі багата ўсялякімі глінамі, пачынаючы каолінам (самая чыстая гліна, з якое робяць парцалянавае і фаянсавае судзьдзё), якога знаходзяць у розных мяйсцох, прыкл. ля м. Таляханаў у Пінскім пав. Трывалыя на вагонь гліны знах одзяць у старых пластох у Чавускім ды Дарагабужскім пав. Шмат дзе здабываюць дужа добрыя ганчарныя гліны - прыкл. Ля в. Ясянца (ў Наваградчыне над р. Сэрвачам), ля м. Ракава (ў Менскім пав.), ў Смаленшчыне, Віцебшчыне і г. д. Каля Смаленску, м. Копыся, Івенца (Менск. пав.) ды ў іншых мяйсцох -здабываюцца добрыя гліны для вырабу кахляў. У канцы ўсюдых капаюць гліну для вырабу цэглы. Гліны, як і ўсё іншыя мінэральныя багацьці Беларусі саўсім не асочаны і вельмі слаба выкарыстаны.

Мінэральныя крыніцы. Шмат ёсьць у Беларусі й мінеральных крыніцаў. Закіданыя ў розных глухіх закутках вядомы яны найчасьцей толькі акалічнаму насяленьню, якое карыстаецца часамі з іх лячэбнае сілы і звычайна лічыць іх сьвятымі. Рэдка каторыя з іх робяцца шырэй вядомымі і мёнш больш эксплюатуюцца.

Найляпей выкарыстаны Друскеніцкія крыніцы (у м. Друскеніках над Нёманам, на пойнач ад Гародні, рыс. 79)

Што-год зьяжджаюцца сюды тысячы хворых і наагул людзей, з брома ёдавымі солямі. Ляжаць яны у прыгожай і здаровай мяйсцовасці сярод хваёвых бароў над Нёмнам. патрабуючых супачынку, з усяе Беларусі и Літвы. У прошлым веку эксплюатаваліся яшчэ серныя і зялезныя крыніцы ў Лагойску (Барысаўскага пав.), дзе быў досіць вядомы, але цяпер закінуты курорт, ды ў Баркоўшчыне, Лепельскага пав. (ля м. Вушача) – серна - зялезныя. У 30 гадох прошлага веку ў Баркоўшчыне над возерам быў невялічкі курорт, ад якога цяпер засталіся адны руіны.

  1. Dуbоwskі. Wszесhswіat. 1899