Старонка:Географія Беларусі.pdf/154

Гэта старонка не была вычытаная

Рыс. 79. Курорт Друскенікі.

Па усёй Беларусі, асабліва ў паўночнай яе палавіне раскідана шмат нявыкарыстаных мінэральных крыніцаў. Ёсьць яны і сярод вазёраў Браслаўскага (Відзы), Люцынскага (Ацэпінова) і Лепельскага (Вішковічы) паветаў і наагул у морэнным краі; ёсць, гэтак сама мінэральныя крыніцы ў вярхоўях Дзьвіны ды ў беларуская частцы вадазборніку Волгі (Акоўцы, Адрыянопаль) на спадах Дняпроўскага ўзгор'я, ў Магілёўшчыне (Любавічы, Дворыца, В. Слабада, Трошчыцы, Рудня). Недалёка ад Магілёва ёсьць таксама невялікае возера Хіцемля, якога вадою вылечуваюцца розныя наскурныя хваробы. Большасьць